Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


/

Мінская «прэміяльная» клініка «Айрыс» у 2024 годзе змяніла назву і ўладальніка. Раней яна належала бізнесоўцу Паўлу Беламу і Святлане Канашэнка, якую называюць асабістай доктаркай Лукашэнкі. Новая ўладальніца — Алена Казак — таксама ўваходзіць у блізкае кола палітыка і «засвяцілася» ў адным з самых трагічных эпізодаў 2020 года.

Салон красоты «Айрис» в 2018 году. Фото из инстаграм-аккаунта заведения
Салон прыгажосці «Айрыс» у 2018 годзе. Фота з Instagram-акаўнта ўстановы

ВІП-клініка з непублічнымі ўладальнікамі

Салон прыгажосці «Айрыс» адкрыўся ў Мінску ў 2017 годзе. Ён прапаноўваў медыцынскія, касметалагічныя і цырульніцкія паслугі, а таксама масаж і манікюр. Сваімі козырамі называў высакакласных касметолагаў з вялікім досведам працы. А таксама інавацыйнае абсталяванне для эстэтычных працэдур.

Так, 45% кампаніі належала бізнесоўцу Паўлу Беламу і звязанай з ім юрыдычнай асобе. А 50% — арганізацыі «МедыкЭйдж», якой валодалі дзве сястры — Святлана Канашэнка (90%) і Наталля Кізік (10%). Яшчэ пяць працэнтаў былі ў «Тапас-Інвесткапітал».

Святлана Канашэнка — супрацоўніца Службы бяспекі Лукашэнкі, якую называюць асабістай доктаркай палітыка. Яна часта суправаджае Лукашэнку ў афіцыйных паездках і ў апошнія гады рэгулярна трапляе на кадры афіцыйнай фотахронікі са шпіцам Умкам.

Светлана Коношенко со шпицом Умкой во время рабочего визита Александра Лукашенко в ОАЭ. 18 декабря 2024 года. Скриншот: видео пресс-службы политика
Святлана Канашэнка са шпіцам Умкам падчас рабочага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў ААЭ. 18 снежня 2024 года. Скрыншот: відэа прэс-службы палітыка

Наталля Кізік — родная сястра Святланы Канашэнка. Яна была афіцыйнай кіраўніцай салона «Айрыс» з адкрыцця і да студзеня 2024 года.

Павел Белы — бізнесовец і хакеіст. Нейкі час ён гуляў у хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі, быў найлепшым бамбардзірам і найлепшым асістэнтам палітыка. Таксама Белы — адзін з асноўных забудоўшчыкаў Мінска. Яму належыць мноства нерухомасці ў розных раёнах сталіцы, пераважна ў цэнтры і вакол мікрараёна Дразды.

Павел Белый (в центре) на одной из игр команды Лукашенко. Фото: president.gov.by
Павел Белы (у цэнтры) на адной з гульняў каманды Лукашэнкі. Фота: president.gov.by

У апошнія гады ў бізнесу Белага не найлепшыя часы: у 2023 годзе была інфармацыя пра фінансавыя праблемы яго кампаній і адыходзе з хакейнай каманды Лукашэнкі (крыніца «Люстэрка» звязвала гэтыя падзеі).

Складана сказаць, што цяпер з ягоным бізнесам: адна кампанія са структур, звязаных з «Тапасам», нядаўна атрымала дзяржпадтрымку, іншая — распрадавала маёмасць.

Новая назва і ўладальніца

У 2024 годзе ў салоне адбыліся перамены. Склад уладальнікаў змяніўся: пасля некалькіх перастановак Павел Белы, Святлана Канашэнка і Наталля Кізік выйшлі з ліку ўласнікаў кампаніі. Мяркуючы з дадзеных АДР, са студзеня 2024 года 100% бізнесу належыць Алене Георгіеўне Казак. Яна ж — афіцыйная кіраўніца клінікі. Аднак немагчыма высветліць, адбылася змена ўласніка ў выніку продажу, дарэння ці іншым спосабам.

Сама ўстанова працягнула працаваць па тым самым адрасе, але змяніла назву: замест «Айрыс» на шыльдзе цяпер стаіць Antiage Clinic. Кліентам прапануюць працэдуры для амаладжэння, эпіляцыі, касметалогіі і дэрматалогіі, абяцаюць «толькі прэміяльныя матэрыялы і найноўшыя тэхналогіі».

Интерьеры клиники Antiage Clinic. Фото: yandex.by
Інтэр'еры клінікі Antiage Clinic. Фота: yandex.by

Медык з блізкага кола

Алена Казак — яшчэ адна жанчына з блізкага атачэння Лукашэнкі, звязаная з медыцынай.

Цяпер ёй 39 гадоў. Паводле інфармацыі TUT.BY, яна выпускніца БДМУ і анестэзіёлаг-рэаніматолаг па прафесіі. Некалькі гадоў — з 2014 да 2019-га — яна працавала ў РНПЦ «Кардыялогія» (у 2016 годзе ў адной з публікацый яе прадстаўлялі як навуковую супрацоўніцу лабараторыі хранічнай сардэчнай недастатковасці). Паводле звестак выдання «Бюро», у 2020−2021 гадах яна нібыта лічылася ў РНПЦ, аднак не плаціла падатковых адлічэнняў. Ужо ў 2022-м Казак перайшла ў 6-ю клінічную бальніцу на афіцыйную заработную плату каля 200 даляраў за месяц.

Казак — актыўная ўдзельніца «суправаджэння» Лукашэнкі на нефармальных мерапрыемствах. Напрыклад, у лістападзе 2017-га яна была разам з Лукашэнкам на трыбуне тэніснага матча, у траўні 2018-га — сярод гледачоў конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь», у жніўні 2018-га ў жаночай кампаніі збірала кавуны на «полі Лукашэнкі». 29 жніўня 2020-га Алену Казак заўважылі на праўладным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» побач з Наталляй Эйсмант і Дзмітрыем Баскавым.

Слева — Елена Казак рядом с Александром Лукашенко и его пресс-секретарем Натальей Эйсмонт на трибуне теннисного матча на Кубок Федерации, ноябрь 2017 года. Справа — Елена Казак во время сбора арбузов на «поле Лукашенко», август 2018 года. Фото: «Наша Нiва», БЕЛТА
Злева — Алена Казак побач з Аляксандрам Лукашэнкам і яго прэс-сакратаркай Наталляй Эйсмант на трыбуне тэніснага матча на Кубак Федэрацыі, лістапад 2017 года. Справа — Алена Казак падчас збору кавуноў на «полі Лукашэнкі», жнівень 2018 года. Фота: «Наша Нiва», БЕЛТА

Алену Казак пазналі сярод тых, хто зразаў БЧБ-стужкі ў кампаніі Дзмітрыя Баскава і іншых у мінскіх дварах 11 лістапада 2020 года. Нагадаем, у той вечар невядомыя людзі, якія прыехалі ў чужы двор зразаць бел-чырвона-белыя стужкі, схапілі 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Пазней родныя знайшлі хлопца ў бальніцы, дзе ён, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр ад цяжкіх траўмаў. Пра завядзенне крымінальнай справы нічога не вядома. Сама Казак у размове з журналістам тады сказала, што «нідзе не была». Аднак, паводле інфармацыі BYPOL, яе сім-карта ў той вечар была зарэгістраваная ў раёне «Плошчы перамен».

Чытайце таксама