Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
Читать по-русски


/

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі вельмі ўважліва адсочваюць заявы новага лідара ЗША. Ён падкрэсліў, што расійскія ўлады гатовыя да дыялогу, але «раўнапраўнага».

Фото: Reuters
Дзмітрый Пяскоў. Фота: Reuters

— Мы вельмі ўважліва назіраем, вядома, за ўсёй рыторыкай, усімі заявамі. Фіксуем старанна ўсе нюансы. Застанёмся гатовыя да дыялогу, пра гэта прэзідэнт Пуцін неаднаразова казаў, да раўнапраўнага дыялогу, узаемапаважлівага дыялогу. Гэты дыялог меў месца паміж двума прэзідэнтамі. Зноў жа за часамі першага прэзідэнцтва Трампа. І чакаем сігналаў, якіх пакуль не паступала, — сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Прэс-сакратар Пуціна таксама заявіў, што Дональду Трампу і падчас яго першага тэрміну падабаліся санкцыйныя метады.

— Вы ведаеце, што Трамп у першую сваю ітэрацыю прэзідэнцтва быў прэзідэнтам Амерыкі, які найбольш часта звяртаўся да санкцыйных метадаў. Яму падабаюцца гэтыя метады. Прынамсі, яны яму падабаліся падчас яго першага прэзідэнцтва, — сказаў Пяскоў, каментуючы пагрозы Трампа ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да РФ, калі не будзе дасягнутая дамоўленасць па Украіне.

Напярэдадні Дональд Трамп публічна звярнуўся да Уладзіміра Пуціна, размясціўшы пост у сацсетцы Truth Social. Трамп напісаў, што ён не хоча нашкодзіць Расіі, любіць расійскі народ і заўсёды меў добрыя стасункі з Пуціным, аднак увядзе жорсткія санкцыі, калі расійскі прэзідэнт не спыніць вайну і не сядзе за стол перамоваў.

«Мы можам зрабіць гэта лёгкім шляхам або цяжкім шляхам — і лёгкі шлях заўсёды лепшы. Прыйшоў час „заключыць угоду“. Больш ні аднаго жыцця не мусіць быць страчана!!!» — адзначыў Трамп.