Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
Читать по-русски


Праз 75 гадоў пасля прызнання Ізраіля як незалежнай дзяржавы Нарвегія стала 144-й краінай ААН, якая таксама прызнала Палестыну, паведаміла NRK. Аналагічныя заявы зрабілі ў Ірландыі і Іспаніі.

Премьер-министр Норвегии Йонас Гар Стере. Фото: Х/ne_kadarolduTR
Прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ. Фота: Х/ne_kadarolduTR

Пра прызнанне Палестыны як незалежнай дзяржавы 22 траўня заявіў прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ. Гэтае рашэнне набудзе моц 28 траўня.

«Калі мы прызнаем Палестыну, мы зможам больш рашуча заахвочваць іншыя краіны падтрымліваць будаўніцтва палестынскай дзяржавы і зможам прыцягнуць палестынскую дзяржаву да адказнасці», — адзначыў Стэрэ.

У Палестыны ёсць уласнае консульства ў Нарвегіі з 2011 года, нарвежскія ўлады пачалі выкарыстоўваць слова «Палестына» ў дачыненні да палестынскіх тэрыторый, а раней у траўні Нарвегія прагаласавала за сяброўства Палестыны ў ААН.

Як піша NRK, міністр замежных справаў Нарвегіі Эспен Барт Эйдэ раней падкрэсліваў, што для Нарвегіі важная адзіная палестынская дзяржава: «Мы хочам не „дзяржавы ХАМАС“, а адной палестынскай дзяржавы, якая палітычна трымаецца разам і якая ўзнікла на базе Палестынскай аўтаноміі».

Акрамя таго, прызнаць Палестыну як незалежную дзяржаву 22 траўня планавалі таксама Ірландыя і Іспанія, адзначала выданне Politico. Так і атрымалася — абедзве краіны зрабілі аналагічныя заявы, рашэнні набудуць моц таксама 28 траўня, піша Irish Times.

Чальцы Еўрапейскага саюза Славенія і Мальта таксама заяўлялі ў апошнія тыдні, што плануюць дабівацца прызнання Палестыны. Там сцвярджаюць, што рашэнне пра стварэнне дзвюх дзяржаваў мае важнае значэнне для трывалага міру на Блізкім Усходзе.

Ізраіль заявіў, што адклікае амбасадараў у Нарвегіі і Ірландыі для кансультацый.

«Сёння я дасылаю выразны сігнал Ірландыі і Нарвегіі: Ізраіль не пакіне гэтага проста так. Я толькі што загадаў адклікаць амбасадараў Ізраіля ў Дубліне і Осла ў Ізраіль для далейшых кансультацый у Ерусаліме», — паведаміў міністр замежных справаў краіны Ісраэль Кац.

На гэты момант незалежнасць Палестыны прызналі больш за 140 дзяржаваў — сябраў ААН, у тым ліку Беларусь, Расія, Украіна, краіны Усходняй Еўропы, Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Кітай, Індыя. Не прызналі — большасць дзяржаваў Заходняй Еўропы, ЗША, Канада, Аўстралія, Японія.