Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Умер папа Франциск
  9. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  10. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  11. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  12. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  15. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
Читать по-русски


Пара пенсіянераў з Камянецкага раёна вырашыла ўзяць крэдыт, каб падключыцца да газазабяспечання. Яны знайшлі фірму, якая паабяцала даць ім сродкі ў кароткія тэрміны — 5000 рублёў. Але заключыўшы дамову, яны даведаліся, што грошы яны возьмуць у банка — і далёка не на выгадных умовах. Муж і жонка на наступны ж дзень выплацілі крэдыт банку, але праз паўгода фірма-пасярэднік выставіла ім рахунак за свае паслугі — 4000 рублёў. У справу ўмяшалася пракуратура, паведамляе пр’с-служба ведамства.

Фото: pixabay.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

72-гадовы пенсіянер і яго жонка ў 2021 годзе вырашылі падключыцца да сеткі газазабяспечання. Для аплаты паслуг яны хацелі скарыстацца крэдытам — ім трэба было 5000 рублёў. У пошуках арганізацыі, якая магла б даць ім сродкі ў кароткія тэрміны, муж і жонка знайшлі рэкламу таварыства з абмежаванай адказнасцю. Для афармлення заяўкі яны прыехалі ў офіс арганізацыі ў Кобрыне, дзе пасля гутаркі з яе прадстаўніком мужчына падпісаў дамову.

Праз некалькі гадзін прадстаўнік арганізацыі праз тэлефон паведаміў ім, што крэдыт ухвалены. На рахунак пенсіянера паступілі грошы. Але, як выявілася, грошы былі не ад арганізацыі, а ад банка — і далёка не на такіх выгадных умовах, як абяцалі пары. Муж і жонка датэрмінова скасавалі дамову з банкам і вярнулі грошы.

«Пра гэта яны праз тэлефон паведамілі прадстаўніку арганізацыі — той запэўніў, што ніякіх даўгоў у іх няма. Але праз паўгода мужчыну на пошту паступіла патрабаванне аплаціць кошт кансультацыйных паслуг, аказаных арганізацыяй, а таксама пеню ў сувязі з нясвоечасовай аплатай на агульную суму больш за 4000 рублёў», — расказалі ў ведамстве.

У справу ўмяшалася пракуратура, а суд пастанавіў прызнаць дамову паміж пенсіянерам і арганізацыяй несапраўднай — бо мужчыну ўвялі ў зман. Суд таксама абавязаў фірму вярнуць 540 рублёў, якія мужчына ёй раней заплаціў.