Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


/

Чыноўнікі абяцаюць беларусам з 1 красавіка танную мабільную сувязь — збіраюцца ўвесці спецыяльны базавы сацыяльны тарыф. У наступным месяцы таксама з’явяцца змяненні па страхоўках для кіроўцаў. У красавіку адзін з банкаў уводзіць камісію па валютных рахунках. Расказваем, якія змены, што адаб’юцца на таўшчыні кашалькоў, чакаюць беларусаў у наступным месяцы.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Ноаваўвядзенні па мабільнай сувязі

Чыноўнікі абяцаюць насельніцтву з 1 красавіка танную мабільную сувязь — увесці спецыяльны базавы сацыяльны тарыф. Як паведамлялі раней у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі, у яго будуць уключаны паслугі тэлефоннай сувязі, СМС і перадачы дадзеных.

«З 1 красавіка гэты базавы тарыф будзе ўведзены ва ўсіх аператараў сотавай сувязі, і ўсе ўжо да гэтага гатовыя. Ён уключае ў сябе 200 хвілін, 50 СМС і 2 ГБ інтэрнэту. Падчас абмеркавання гучалі розныя лічбы, але разам з тым мы павінныя разумець, што гэта акурат базавы, можна сказаць, усярэднены тарыф, які дазваляе чалавеку нармальна камунікаваць», — расказалі ў ведамстве. Як паведамлялася, каштаваць тарыф будзе прыблізна 12 рублёў.

Таксама сотавыя аператары з 1 красавіка не змогуць аўтаматычна падпісваць абанентаў на дадатковыя платныя паслугі. Гэтым заклапаціўся беларускі ўрад і прапісаў у сваёй пастанове канкрэтны алгарытм падключэння інфармацыйных ці забаўляльных рассылак ад аператараў сувязі.

Змяненні для кіроўцаў

З 23 красавіка запрацуюць новаўвядзенні па страхаванні, гэта прадугледжвае спецыяльны ўказ Аляксандра Лукашэнкі. Так, гэтым дакументам зацвердзілі дамову абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (АСАГА), якая будзе дзейнічаць у Беларусі і Расіі.

Сума залежыць ад рабочага аб’ёму рухавіка. Напрыклад, для машыны з аб’ёмам ад 1800 да 2500 см³ страхоўка на 15 дзён абыдзецца ў 1,57 базавай велічыні (65,94 рубля), а на год — 3,88 (162,96 рубля). То-бок саюзная страхоўка ў цэлым выгаднейшая, чым «сіняя карта», для тых, хто часта ездзіць у Расію.

Яшчэ адно новаўвядзенне датычыць «сініх карт», якія беларускія кіроўцы могуць выкарыстоўваць для паездак у Расію (як і жыхары гэтай суседняй краіны для таго, каб прыбыць да нас). Кошт гэтых страховак разлічваецца ў еўра. Але з 23 красавіка яго прывяжуць да базавай велічыні, якая цяпер складае 42 рублі. Да прыкладу, страхоўка на легкавое аўто на адзін месяц абыдзецца ў 68,68 рубля (такой будзе сума, калі запрацуюць змены — праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання, то-бок у раёне 20-х дзён красавіка). Цяпер жа тарыф на месяц — 19 еўра.

Новаўвядзенне па арэндзе

З 1 красавіка павысяць базавую арэндную велічыню — да 18,77 рубля. Рост — на 5,7%.

Апошнім разам гэтую велічыню павышалі з красавіка 2024 года — да 17,76 рубля.

Камісія па валютных рахунках

«Прыёрбанк» з 1 красавіка ўвядзе штомесячную плату за сэрвіснае абслугоўванне валютных рахункаў кліентаў, якія трымаюць у банку буйныя сумы. Новы збор будзе датычыць сродкаў, якія захоўваюцца ў далярах, еўра, злотых, фунтах стэрлінгаў, швейцарскіх франках і шведскіх кронах.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: пресс-служба «Приорбанка»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: прэс-служба «Прыёрбанка»

Камісія разлічваецца на аснове сумарнага сярэднядзённага астатку сродкаў на рахунках за месяц у даляравым эквіваленце. Гэта сярэдняя сума грошай на рахунках кліента за месяц. Калі рахункі ў розных валютах, іх пералічаць у даляры па курсе Нацбанка на канец месяца.

Мінімальны парог, з якога пачнецца спагнанне платы, складае 30 тыс. даляраў. У гэтым выпадку камісія складзе 500 рублёў за месяц. Для некаторых кліентаў яна будзе складаць 12 000 рублёў за месяц.

Карэктаванні для гандлю і вытворцаў

Прэм’ер Аляксандр Турчын раней анансаваў, што Саўмін збіраецца да 1 красавіка падрыхтаваць карэктаванні па дзяржрэгуляванні цэн. Ён прызнаў, што праз рэгуляванне цэн узніклі «пэўныя дысбалансы». Хоць крыху раней у гэтым месяцы чыноўнікі заяўлялі адваротнае. Нагадаем, раней эксперты адзначалі, што кантроль цэн дзяржавай пагражае адкладзеным скокам інфляцыі, праз яго таксама ёсць праблемы ў бізнесу.

Паспець заплаціць падаткі (максімум — у першыя дні чэрвеня)

Да 31 сакавіка ўключна беларусам трэба паспець падаць дэкларацыю пра даходы ў 2024 годзе. Пры гэтым аплаціць выстаўлены падатак трэба будзе да 2 чэрвеня гэтага года ўключна. Суму збору адзначаць у паведамленнях, якія дашлюць падаткавікі. Такія лісты ад іх мусяць прыйсці да 30 красавіка.

Чытайце таксама