Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
Читать по-русски


Урад па-ранейшаму збіраецца да 1 красавіка падрыхтаваць папраўкі па дзяржрэгуляванні цэн. Пра гэта заявіў 18 сакавіка кіраўнік Саўміна Аляксандр Турчын пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым прэм’ер прызнаў, што праз рэгуляванне цэн узніклі «пэўныя дысбалансы». Хоць крыху раней у гэтым месяцы чыноўнікі заяўлялі адваротнае. Нагадаем, раней эксперты адзначалі, што кантроль цэн дзяржавай пагражае адкладзеным скокам інфляцыі, праз яго таксама ёсць праблемы ў бізнесу.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Формула цэнаўтварэння. Формула, як мы яе называем, справядлівасці, — сказаў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 18 сакавіка. — Ты (звяртаючыся да прэм’ера Турчына. — Заўв. рэд.) апаніраваў тады (28 лютага. — Заўв. рэд.), будучы губернатарам. А цяпер, будучы старшынёй урада, як на гэта глядзіш? Але да 1 красавіка — мы паабяцалі народу, што мы гэтую формулу выпрацуем, якая не будзе ні прадпрымальнікаў душыць — вытворцаў, ні спажыўцоў не будзе душыць».

Прэм’ер прызнаў наяўнасць пэўных праблем у рэгуляванні цэн.

— Трэба пэўныя дысбалансы, якія ў нас прысутнічаюць, трошачкі падправіць у эканоміцы. Але гэта трэба зрабіць акуратна для таго, каб ніхто не адчуў — ні суб’екты гаспадарання, ні насельніцтва. Таму важная задача, якая стаіць перад урадам цягам гэтага года, — заявіў Аляксандр Турчын. На яго думку, трэба «знайсці разумныя балансы, якія стрымлівалі б інфляцыю, але тым не менш не прыводзілі да пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў нашых суб’ектаў гаспадарання». Прэм’ер згадаў як вытворцаў, так і гандаль.

Характэрна, што раней у сакавіку гэтага года, напярэдадні прызначэння новага прэм’ера, у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю сцвярджалі, што «цэнавае рэгуляванне не прывяло ні да якіх дысбалансаў: у дастатковай колькасці прысутнічае тавар на паліцах па прымальных цэнах».

Чытайце таксама