Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  2. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  3. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  4. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  5. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  6. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  7. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  8. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  9. «Я могу по-народному сказать, непопулярно». Лукашенко прокомментировал нашумевшую тему с приглашением пакистанцев в Беларусь
  10. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  11. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  14. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  15. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  16. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  17. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  18. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  19. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
Читать по-русски


/

У брэсцкай міліцыі расказалі, што дапамагаюць «аказваць спрыянне ў яўцы грамадзян» у «дармаедскія» камісіі. І заявілі, што для некаторых з тых, хто не прыйдзе на такія паседжанні, прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць — ад штрафу да арышту.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Кароткая перадгісторыя таго, як міліцыя звязаная з пошукам «дармаедаў»

Нагадаем, сёлета сілавікі пачалі праводзіць рэйды па адрасах людзей, якія лічацца не занятымі ў эканоміцы. У першую чаргу, як заяўлялася, гэта закранае тых, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, хто «раней трапляў у поле зроку міліцыі». У пачатку сакавіка міністр унутраных справаў Іван Кубракоў заявіў, што пасля рэйдаў міліцыі па «дармаедах» у Мінску людзі пачалі часцей звяртацца ў цэнтры занятасці насельніцтва.

«Дармаеды» цяпер аплачваюць поўнымі тарыфамі некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі — ацяпленне, гарачую ваду і газ. Кошт першых дзвюх паслуг для «ўтрыманцаў» у 5,5 разу вышэйшы, чым для астатняга насельніцтва.

Пры гэтым чыноўнікі не пакінулі ідэі ўвесці для «дармаедаў» абмежаванні па бясплатнай медыцыне.

Што заявілі ў брэсцкай міліцыі

У аддзеле ўнутраных справаў адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста адказалі на пытанне, якія меры ўздзеяння прымаюцца супрацоўнікамі міліцыі да працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.

Міліцыя спрабуе прыцягнуць да працы тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця і знаходзіцца ў іх на ўліку. А яшчэ — тых, хто раней прыцягваўся па «адміністратыўцы» за правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення. Таксама пад кантролем міліцыі тыя, хто парушаў грамадскі парадак.

«Так, у межах прафілактычных мерапрыемстваў, а таксама з мэтай уцягвання вышэйзгаданых грамадзян у працоўную дзейнасць супрацоўнікі міліцыі аказваюць спрыянне ў яўцы грамадзян у пастаянна дзейную камісію па каардынацыі работы па спрыянні занятасці насельніцтва (у народзе іх называюць „дармаедскімі“. — Заўв. рэд.)», — паведаміла ўчастковая інспектарка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста, лейтэнант міліцыі Паліна Кадэнская.

Паводле яе, «за няяўку на прафілактычнае мерапрыемства, будучы належным чынам апавешчаным, для асобаў, якія знаходзяцца на ўліках у АУС, прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць».

Лейтэнант міліцыі спаслалася на артыкул 24.3 КаАП «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа (арганізацыі) падчас выканання ёю службовых паўнамоцтваў асобай, не падпарадкаванай ёй па службе».

Артыкул прадугледжвае некалькі варыянтаў пакарання — штраф ад дзвюх да ста базавых велічынь (ад 84 да 4200 рублёў), або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.

«У выпадку самастойнага працаўладкавання гэтым грамадзянам неабходна падаць звесткі пра месца працы ўчастковаму інспектару міліцыі з мэтай змяшчэння інфармацыі ў прафілактычную справу», — удакладніла Паліна Кадэнская.

Дарэчы, артыкул 24.3 КаАП выкарыстоўвае не толькі міліцыя, але і мытнікі.

Чытайце таксама