Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  5. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  8. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  12. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  13. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
Читать по-русски


/

З 1 студзеня ў Беларусі паднялі тарыфы на многія жыллёва-камунальныя паслугі. Гэта закранула ў тым ліку кватэры, дзе ніхто не зарэгістраваны. Для такога жылля, як і для «дармаедскага», дзейнічаюць эканамічна абгрунтаваныя тарыфы, якія таксама паднялі з пачатку гэтага года. Дарэчы, указ пра падаражэнне ЖКП прынялі 30 студзеня, а пачаў ён дзейнічаць задняй датай — з пачатку гэтага месяца.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

На колькі падаражэлі ацяпленне і падагрэў вады

Эканамічна абгрунтаваны тарыф на ацяпленне і гарачую ваду для такога жылля з 1 студзеня паднялі са 132,01 да 134,94 рубля за 1 Гкал. То-бок рост — на 2,2% (у 2024-м павышэнне было на ўзроўні 4,5%).

Для параўнання: субсідыяваны дзяржавай тарыф цяпер складае 24,7187 рубля за 1 Гкал. Апошні раз яго падымалі з чэрвеня 2023-га, а наступнае павышэнне будзе ў пачатку лета гэтага года (ён павялічыцца да 27,2323 рубля).

Атрымліваецца, што цяпер — у студзені — ацяпленне і гарачая вада ў пустых і «дармаедскіх» кватэрах амаль у 5,5 разу даражэйшае, чым у звычайных.

Як зменяцца сумы ў жыроўках

Да прыкладу, у двухпакаёвай кватэры ў Мінску на 50 «квадратаў» прапісаны адзін чалавек. Па льготным тарыфе за спажыты аб’ём на 1,0163 Гкал за студзень трэба будзе заплаціць 25,12 рубля, а па поўным — 137,14 рубля (у снежні мінулага года было 134,16 рубля).

За гарачую ваду — за 0,4198 Гкал — у гэтай жа кватэры па льготным тарыфе цяпер выйдзе 10,38 рубля, а па поўным — 56,65 рубля (у снежні было 55,42 рубля).

Чытайце таксама