Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  3. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  4. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  5. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  11. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  14. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  15. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  16. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  17. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
Читать по-русски


/

Найбуйнейшы беларускі прыватны вытворца трыкатажу — група кампаній Mark Formelle — лакалізуе вытворчасць сваіх вырабаў у Расіі. Яго фабрыка пад Нагінскам стане першым вытворчым актывам гэтага бізнесу на адным з ключавых рынкаў збыту. «Люстэрка» расказвае падрабязнасці.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вытворчасць на Mark Formelle. Фота: TUT.BY

Першая фабрыка ў Расіі

Як даведалася «Люстэрка», уладальнікі Mark Formelle — муж і жонка Святлана Сіпарава і Андрэй Серыкаў — зарэгістравалі ў Расіі ў студзені 2025 года новую юрыдычную асобу — кампанію «Марк Формэль Текс». У іх па 50% акцый гэтай фірмы. Відаць, яе стварылі пад новы праект. Кампанія зарэгістраваная ў пасёлку Зацішша Багародскай гарадской акругі Маскоўскай вобласці.

Тым часам фірма Mark Formelle ў студзені гэтага года размясціла дзясяткі вакансій на новую вытворчасць. Яна шукае розных спецыялістаў — ад механіка/наладчыка вытворчага абсталявання да вязальніцы трыкатажных вырабаў. Месцам працы пазначаны пасёлак Зацішша — тэрыторыя тэхнапарка «Успенскі».

Расійскі рынак, як беларускі і ўзбекскі, уваходзіць у лік прыярытэтных для збыту для Mark Formelle. Звыш 13 гадоў у гэтай суседняй краіне працуе Гандлёвы дом «Марк Фармэль» (яго офіс размешчаны ў горадзе Цвер), які забяспечвае оптавыя пастаўкі і продаж прадукцыі групы праз сетку фірменных крамаў. У апошнюю ўваходзіць больш за 100 гандлёвых пунктаў.

Па выніках 2023 года (больш свежыя звесткі не апублікаваныя ў адкрытым доступе) Гандлёвы дом «Марк Фармэль» паказаў больш чым двухразовы прырост па выручцы (гэта сума за продаж тавараў або паслуг). Яна склала звыш 45 млн даляраў у эквіваленце. Таксама гэтая кампанія выйшла са стратаў, якія былі ў 2022-м. У структуру гандлёвага дома ўваходзіць таксама платформа для працы з пастаўшчыкамі «ПТИР», якую ўладальнікі Mark Formelle набылі ў 2021 годзе ў збяднелага расійскага анлайн-рытэйлера KupiVIP.

Аднак да сённяшняга дня Mark Formelle не меў вытворчай пляцоўкі ў Расіі. Галоўныя магутнасці групы сканцэнтраваныя ў Беларусі, дзе ў 2024 годзе яна ўвяла ў эксплуатацыю новыя фабрыкі ў Наваполацку, Бабруйску і Мазыры. Ёсць таксама дзве фабрыкі ва Узбекістане і магутнасці па выпуску тэкстыльных палотнаў у Турцыі. Усяго ў групы 24 фабрыкі.

Які яшчэ бізнес з беларускімі каранямі асталяваўся ў Падмаскоўі

У гэты расійскі рэгіён вельмі актыўна інвестуе беларускі бізнес. Менш чым за 10 кіламетраў ад фабрыкі, якую запускаюць Сіпарава і Серыкаў, у самім Нагінску, больш за 20 гадоў працуе адзін з найбуйнейшых у Расіі рыбаперапрацоўчых заводаў «Рускае мора». Больш за дзесяць гадоў ён належыць беларусу Аляксандру Машэнскаму і яго кампаніі «Санта Брэмар». У 2023 годзе аб’ём выручкі «Рускага мора» перавысіў 400 млн даляраў.

У 2021 годзе на поўную магутнасць запрацавала пад Сергіевым Пасадам вытворчасць яшчэ адной вядомай беларускай кампаніі — «Сервалюкс». Яе ўладальнік Яўген Баскін выкупіў маёмасць збанкрутавалага завода «Загорскі бройлер» і перазапусціў пад брэндам «Сервалюкс Пасад». Па выніках 2023 года выручка «Сервалюкс Пасада» вырасла да 50 млн даляраў.

Чытайце таксама