Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  2. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  3. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  11. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  12. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  13. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  14. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  15. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
Читать по-русски


/

У сераду, 8 студзеня, Раман Пратасевіч апублікаваў фота і відэа сустрэчы з палітвязнем Віктарам Бабарыкам, пра якога не было ніякіх вестак больш за паўтара года. Чаму беларускія ўлады пайшлі на гэты крок менавіта цяпер? І што хацелі гэтым сказаць? На гэтыя пытанні для «Люстэрка» адказаў Юрый Дракахруст, палітычны аналітык і аглядальнік «Радыё Свабода».

Виктор Бабарико в ИК-1 в Новополоцке, январь 2025 года. Фото: телеграм-канал SPRAVA
Віктар Бабарыка ў ПК-1 у Наваполацку, студзень 2025 года. Фота: тэлеграм-канал SPRAVA

«Зручны пункт адліку для таго, каб „перагарнуць старонку“»

— Галоўны адрасат такой дэманстрацыі — заходнія краіны, — адзначае палітычны аналітык. — У беларускіх уладаў ёсць ідылічная мара — нармалізаваць адносіны з Захадам. Вядома, ім хацелася б нейкай большай ступені прызнання.

На думку суразмоўцы, улады не імкнуцца да ўзроўню прызнання, які быў у 2019 годзе. Тады Лукашэнка наведваў Аўстрыю з візітам, а еўрапейскія і амерыканскія чыноўнікі прыязджалі ў Беларусь. Цяпер усё гэта складана назваць магчымым.

— Насамрэч нейкае прызнанне ёсць і цяпер. Напрыклад, у ААН Беларусь прадстаўляе не Святлана Ціханоўская, а дэлегаты Лукашэнкі. Але вось амбасадары заходніх краін не ўручаюць яму даверчых грамат, што ў пэўнай ступені непрызнанне. І гэта беларускім уладам хацелася б урэгуляваць, — лічыць Юрый Дракахруст і звяртае ўвагу на тое, што сігнал вонкі пасылаюць менавіта перад выбарамі: — Для беларускіх уладаў выбары — зручны пункт адліку для таго, каб «перагарнуць старонку» ў адносінах з Захадам.

Чаму рэжым так шукае ўвагі заходніх краін? Эксперт лічыць, што рэч і ў грашах, і ў палітычным балансе, і ў статусе.

— Гандаль з Еўрасаюзам праз санкцыі абваліўся. Кампенсаваць гэта ў асноўным атрымліваецца. Але не цалкам і за кошт паглыблення залежнасці ад Расіі. Што, увогуле, не вельмі добра не толькі для Беларусі, але і для Лукашэнкі, — разважае суразмоўца. — Асабліва калі ўспомніць, што ў знакамітым артыкуле Уладзіміра Пуціна «Пра гістарычнае адзінства рускіх і ўкраінцаў», якім той фактычна абгрунтоўваў сваю агрэсію ў дачыненні да Украіны, ён мімаходзь адзначаў, што наконт адзінства з беларусамі нічога і тлумачыць не трэба, усё і так ясна.

Эксперт лічыць, што эканамічная залежнасць можа ператварацца ў іншыя залежнасці. Акрамя таго, пагаршэнне сітуацыі з ЕС шкодзіць і гандлю з Кітаем: Беларусь цікавая азіяцкай краіне ў першую чаргу як пункт транзіту, калі транзіт знікае — цікавасць знікае.

— Ну і прэстыж, так. Для такіх палітыкаў гэта вельмі важна — каб цябе прызнавалі, — адзначае Юрый Дракахруст.

«Мы вам паказалі, што ён жывы. Вось і ўсё»

На думку суразмоўцы, у з’яўленні фота Віктара Бабарыкі ёсць таксама пасланне ад уладаў да ўнутранай аўдыторыі. Эксперт агучвае яго так: «Мы не такія кепскія, як ўяўлялася». З гэтым жа пасланнем ён звязвае і восем хваляў памілаванняў палітвязняў у 2024 годзе:

— Рэжым інкамунікада — гэта жудасная рэч, ён ёсць нават далёка не ва ўсіх рэпрэсіўных рэжымах. А тут дэманструецца: «У нас не зусім інкамунікада». Спачатку паказалі фота з Марыяй Калеснікавай, далі ёй магчымасць сустрэцца з бацькам. Бліжэй да выбараў — цалкам відавочна, з першым нумарам у апазіцыі, з Бабарыкам.

Эксперт звяртае ўвагу на тое, што з’яўленне фотаздымкаў палітвязня яшчэ не сведчыць пра заканчэнне ізаляцыі ад вонкавага свету. Ён нагадвае пра Сяргея Ціханоўскага, відэа з якім праўладны тэлеграм-канал публікаваў у ліпені 2023 года, але сувязь з ім не аднавілася. У траўні 2024 года Святлана Ціханоўская заяўляла, што вестак пра мужа няма. Сям’я і адвакаты па-ранейшаму не маглі нічога пра яго даведацца.

— Наўрад ці справа ідзе да таго, што менавіта Бабарыку вызваляць найбліжэйшым часам ці нават абмяняюць, напрыклад, на кагосьці. Я не думаю. Калі рэжым інкамунікада вернецца — значыць, гэта будзе проста жэст: «Мы вам паказалі, што ён жывы. Вось і ўсё», — лічыць суразмоўца.

Виктор Бабарико пишет, предположительно, письмо родным в ИК-1. Новополоцк, Витебская область, 8 января 2025 года. Фото: телеграм-канал Sprava
Віктар Бабарыка піша, як мяркуецца, ліст родным у ПК-1. Наваполацк, Віцебская вобласць, 8 студзеня 2025 года. Фота: тэлеграм-канал Sprava

Юрый Дракахруст дапускае, што ў далейшым улады могуць пайсці на «больш шырокія жэсты» і нават на вызваленне ўсіх палітвязняў. Але толькі ўзамен на нешта вельмі значнае — напрыклад, вяртанне прызнання і зняцце ўсіх санкцый. Праўда, гэта абяцае быць вельмі складаным працэсам. Эксперт адразу нагадвае пра стрымлівальныя фактары працэсу наладжвання сувязяў з Захадам і паслаблення рэпрэсій: гэта «ўважлівыя вочы, якія глядзяць з Крамля» і «галасы супраць», што гучаць унутры краіны.

— Вы бачыце сітуацыю ў грамадстве, нічога падобнага да ўздыму не назіраецца, — адзначае аналітык. — Але, вядома, я думаю, ва ўладзе будуць галасы супраць. І яны ёсць, яны ў яго самога (Лукашэнкі. — Заўв. рэд.) у галаве сядзяць: як адпусціш «лейцы» — адразу ж пачынаецца, пасля 2016 года надыходзіць 2020-ы. Думаю, ён будзе ў гэтым асцярожны.

«Добрай волі ў яго няма»

Цяпер Дракахруст называе важнай сітуацыю з палізняволеным грамадзянінам Польшчы Андрэем Пачобутам. Суразмоўца ўпэўнены: калі Пачобут вызваліцца, найбліжэйшым часам польскія ўлады адкрыюць прынамсі адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю. Сітуацыя там асабліва абвастрылася ў навагоднія святы: раніцай 8 студзеня праезду чакалі больш за дзве тысячы машын.

— Відаць, за яго (Пачобута. — Заўв. рэд.) Лукашэнка не атрымлівае таго, чаго хоча. Нават аднаго чалавека не могуць выпусціць. Нельга сказаць, што ён на гэта гатовы ў выглядзе жэсту добрай волі, добрай волі ў яго няма, — канстатуе аналітык. — Лукашэнка — вельмі жорсткі гандляр. Я, напрыклад, думаў, што ён вызваліць Пачобута пасля прыходу да ўлады [у Польшчы] новай кааліцыі на чале з Дональдам Тускам. Гэта быў бы вельмі дарэчны жэст: мы адкрываем [новую] старонку, прыходзяць новыя людзі. А вось не. Проста зрабіць жэст добрай волі ён не хоча.

Скриншот изображения веб-камеры в пункте пропуска «Брест», 7 января 2025 года. Источник: gpk.gov.by
Скрыншот выявы вэб-камеры ў пункце пропуску «Брэст», 7 студзеня 2025 года. Крыніца: gpk.gov.by

Аглядальнік звярнуў увагу таксама на тое, з кім паказалі Віктара Бабарыку — з экс-рэдактарам NEXTA Раманам Пратасевічам, фота і відэа былі апублікаваныя праз яго тэлеграм-канал. На думку аналітыка, ва ўладаў было мноства спосабаў прадэманстраваць Бабарыку: да яго маглі б пусціць родных, як у выпадку з Марыяй Калеснікавай, адправіць журналіста дзяржСМІ ці проста паказаць запіс з камер відэаназірання, як было з Сяргеем Ціханоўскім.

— А тут пусцілі Рамана. Каб паказаць: вось такая ў нас цяпер грамадзянская супольнасць — у выглядзе Пратасевіча. Тут таксама схаваная думка: «Пратасевіч папрасіў — яму пайшлі насустрач. Калі вы хочаце вызвалення — звяртайцеся да Пратасевіча». Гэта наўрад ці хтосьці сур’ёзна, вядома, успрыняў і ўспрыме, але сігнал такі, — кажа Юрый Дракахруст.

Виктор Бабарико и Роман Протасевич, предположительно январь 2025 года, Новополоцк. Фото: телеграм-канал SPRAVA
Віктар Бабарыка і Раман Пратасевіч, як мяркуецца, студзень 2025 года, Наваполацк. Фота: тэлеграм-канал SPRAVA

Ён таксама нагадаў, што нейкічас менавіта Пратасевіч публікаваў спісы прозвішчаў людзей, вызваленых па памілаванні. Аднак, на думку эксперта, рэальных рычагоў уплыву на сітуацыю ў былога рэдактара NEXTA няма.

— Гэта імітацыя: такая вось у нас цяпер грамадзянская супольнасць — чым багатыя, тым і радыя. Раней іншае было, а цяпер вось такое. У гэтым сэнсе пэўная ідэйная аналогія — гэта вылучэнне [кандыдатам у прэзідэнты Ганны] Канапацкай. Вось такая ў нас цяпер палітычная альтэрнатыва, а грамадзянская супольнасць — у выглядзе Пратасевіча, — канстатуе аглядальнік.

Чытайце таксама