Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. План Трампа: Дазвол РФ захаваць захопленыя ўкраінскія тэрыторыі «канчатковы» — The Times
  3. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  4. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  5. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  6. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  7. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  10. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  11. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  12. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  13. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  14. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  15. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  16. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  17. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
Читать по-русски


Пытанне вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі не вырашыцца найбліжэйшым часам і можа стаць перманентнай зацягнутай праблемай. У гэтым упэўнены былы дыпламат беларускага МЗС, а цяпер аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах (ECFR) Павел Слюнькін. У калонцы для «Люстэрка» ён разважае пра тое, чаму цяперашніх вязняў не атрымаецца вызваліць так, як гэта адбывалася ў папярэднія гады, калі ў абмен на свабоду палітвязняў афіцыйны Мінск выгандлёўваў сабе ў Захаду нейкія саступкі і паслабленні.

Павел Слюнькін

Да верасня 2020 года быў супрацоўнікам упраўлення Еўропы Міністэрства замежных справаў Беларусі. Праз сваю грамадзянскую пазіцыю пасля прэзідэнцкіх выбараў звольніўся і цяпер — аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах (ECFR).

У турмах свету ад Лацінскай Амерыкі да Азіі, паводле розных падлікаў, знаходзіцца ад дзясятка тысяч да мільёна палітычных зняволеных. Нашая краіна апошнія тры гады ставіць сумныя рэкорды, значна апярэджваючы Іран, Кубу, Азербайджан і Венесуэлу па гэтым паказчыку. Гэта пры тым, што колькасць насельніцтва ва ўсіх гэтых краінах большая: ад 10 млн на Кубе да 88 млн у Іране.

Сама наяўнасць палітычных арыштаў для Беларусі не новая, аднак у такім глыбокім правачалавечым крызісе краіна не знаходзілася яшчэ ніколі. У пачатку 2020 года ў Беларусі не было міжнародна прызнаных палітычных зняволеных, а сёння іх 1451 чалавек. Паводле некаторых падлікаў, у Беларусі кожны дзень затрымліваюць каля 10 чалавек па палітычных матывах: ад каментара ў сацыяльнай сетцы да падпіскі на незалежныя СМІ.

Такая сумная карціна без намёкаў на паляпшэнне паставіла беларускіх дэмакратычных палітыкаў перад складаным выбарам адэкватнай стратэгіі для вызвалення незаконна затрыманых людзей. Адны разлічваюць на міжнародны ціск, іншыя — на саступкі беларускім уладам. Парадаксальна, але абодва бакі, аргументуючы сваю пазіцыю, прыводзяць прыклады з мінулага Беларусі.

Практычна пасля кожных прэзідэнцкіх выбараў у краіне з’яўляліся палітычныя зняволеныя. Кожны раз іх урэшце адпускалі — кагосьці дзякуючы прашэнням пра памілаванне, кагосьці — ад жадання перадухіліць ці зняць санкцыі, кагосьці — у выніку перамоваў з заходнімі краінамі. Прэзідэнцкія выбары 2020 года, аднак, шматкроць перасягнулі папярэднія электаральныя кампаніі па маштабах гуманітарных і палітычных наступстваў.

Упершыню ў публічнай прасторы з’явіліся такія пераканаўчыя доказы разгромнай паразы Аляксандра Лукашэнкі і масавых фальсіфікацый. Упершыню на вуліцах гарадоў краіны ад Мінска да райцэнтраў прайшлі масавыя акцыі пратэсту з палітычнымі патрабаваннямі, у якіх удзельнічалі ўсе сацыяльныя групы — ад пенсіянераў і людзей з інваліднасцю да чыноўнікаў і сілавікоў. Упершыню гэтыя пратэсты не спыняліся нават праз месяцы іх жорсткага здушэння.

Гэтым тлумачыцца і паранаідальная рэакцыя дзяржаўнага апарату. Ранейшых метадаў таргетаваных арыштаў было ўжо недастаткова для вяртання кантролю над сітуацыяй, уладам трэба было апусціць краіну ў атмасферу ўсеагульнага страху, бясконцых арыштаў і знішчэння грамадзянскай супольнасці.

Аляксандр Лукашэнка назваў новыя таталітарныя практыкі «рэформамі ў грамадскай і палітычнай сферах», гэта азначае, што ўлады разглядаюць размах і глыбіню рэпрэсій як доўгатэрміновую аснову для новага фармату ўзаемаадносін з насельніцтвам. І гэта вельмі дрэнная навіна для ўсіх беларусаў. Асабліва для тых, хто атрымаў і атрымае велізарныя тэрміны за праявы палітычнай актыўнасці.

Падчас папярэдніх эпізодаў астуджэння адносін з Захадам галоўнай перашкодай для нармалізацыі служыла менавіта пытанне палітычных зняволеных. Іх вызваленне кожны раз адчыняла дзверы для новай размарозкі. Цяпер багаж узаемных прэтэнзій бакоў нашмат больш важкі.

Па-першае, акрамя ўтрымання палітычных закладнікаў заходнія краіны абвінавачваюць Лукашэнку ў незаконным утрыманні ўлады і патрабуюць правядзення новых выбараў. Па-другое, яго лічаць суўдзельнікам захопніцкай вайны Расіі супраць Украіны, абвінавачваюць у арганізацыі міграцыйнага крызісу на межах ЕС і парушэнні міжнародных авіяцыйных правілаў. Па-трэцяе, ад яго чакаюць адмаўлення ад рэпрэсіўных практык.

За кожнае з вышэйзгаданых парушэнняў супраць Беларусі ўводзіліся санкцыі. Але нягледзячы на міжнародны ціск, паводзіны Мінска кардынальна не змяніліся. Больш за тое, на фоне павелічэння спісу заходніх патрабаванняў у беларускіх уладаў скарацілася колькасць стымулаў ісці на якія-кольвек саступкі.

Самыя аб’ёмныя ў гісторыі краіны санкцыі моцна ўдарылі па беларускай эканоміцы, але дзякуючы падтрымцы Расіі яна здолела падладзіцца пад новыя ўмовы. Жаданні захаваць рынак, інвестыцыі і доступ да інфраструктуры еўрапейскіх дзяржаваў ужо не аказваюць стрымальнага эфекту для ўнутранай палітыкі — з імі давялося развітацца, а іх месца занялі расійская чыгунка, марскія парты і экспарт у Кітай.

Глабальная трансфармацыя міжнародных адносін, каскад рэгіянальных крызісаў і рост папулярнасці ідэй ізаляцыянізму не толькі адсоўваюць праблемы беларусаў на задворкі сусветнай агенды, але і адкрываюць новыя магчымасці для ўмацавання пазіцый аўтарытарных рэжымаў.

У такіх умовах дамагацца вызвалення палітычных зняволеных як інструментамі ціску, так і праз перамовы становіцца надзвычай складана. Час грае на карысць Мінска, бо ён можа шантажаваць сваіх апанентаў жыццямі і здароўем людзей, патрабуючы ўсё большых саступак за іх свабоду або паляпшэнне ўмоваў утрымання.

Як бы гэта ні было балюча ўсведамляць, хутчэй за ўсё, тэма палітычных зняволеных у Беларусі з часовай, як гэта было ў большасці выпадкаў раней, цяпер ператворыцца ў перманентную. Як гэта адбываецца дзесяцігоддзямі ў Паўночнай Карэі, Егіпце, Саудаўскай Аравіі і іншых краінах свету. Вызваленне незаконна зняволеных людзей у значна большай ступені будзе залежаць не ад актыўнасці палітычных лідараў за мяжой або ціску заходніх сталіц, а ад добрай волі ўладаў у Мінску і іх ацэнкі ўласнай палітычнай рызыкі.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.