Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  2. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  5. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  6. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  7. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  10. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  11. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  12. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  13. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  14. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  15. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  16. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  17. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
Читать по-русски


Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка адказаў на прапанову Аляксандра Лукашэнкі — той гатовы абмяняць асуджанага на 8 гадоў калоніі журналіста Анджэя Пачобута на ўвесь склад НАУ, яго адказ апублікаваў тэлеканал «Белсат».

Павел Латушко. Фото: TUT.BY
Павел Латушка. Фота: TUT.BY

«Ад свайго імені і ад імені мужчынскай часткі каманды НАУ — мы гатовыя на абмен, але ў нас ёсць умова. Мы гатовыя правесці абмен Паўла Латушкі і мужчынскай часткі каманды НАУ — але на ўсіх палітвязняў Беларусі», — сказаў Павел Латушка.

У Беларусі Паўла Латушку завочна асудзілі на 18 гадоў пазбаўлення волі.

Сёння, 31 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не гатовы вызваліць журналіста Анджэя Пачобута ў абмен на адкрыццё памежнага пераходу «Баброўнікі». Але гатовы абмяняць яго на Паўла Латушку і ўсю каманду НАУ.

«Сюды гэты ўрад у Беларусь на чале з Лахушкай (так Лукашэнка грэбліва называе Паўла Латушку. — Заўв. рэд.), і я ім аддаю Пачобута — да вечара вырашым гэтае пытанне. Я не супраць», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, пункт пропуску «Баброўнікі — Бераставіца» на польска-беларускай мяжы з 10 лютага гэтага года афіцыйна прыпыніў афармленне транспартных сродкаў і асобаў, якія ідуць праз мяжу, на няпэўны час «у інтарэсах дзяржаўнай бяспекі».

8 лютага Гродзенскі абласны суд асудзіў журналіста, сябра пазбаўленага рэгістрацыі беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

23 сакавіка міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў, што «калі Анджэя Пачобута заўтра адпусцяць, то пераход у Баброўніках будзе адкрыты паслязаўтра».