Пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю з 10 лютага прыпыніць працу. Пра гэта заявіў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.
«У інтарэсах дзяржаўнай бяспекі я вырашыў прыпыніць да далейшага паведамлення з 10 лютага гэтага года з 12.00 рух на польска-беларускім памежным пераходзе ў Баброўніках», — паведаміў ён.
Пункт пропуску «Баброўнікі — Бераставіца» — адзін з найбуйнейшых на польска-беларускай мяжы. Такім чынам, пасля закрыцця ў 2021 годзе з прычыны міграцыйнага крызісу на мяжы пункта пропуску «Кузніца Беластоцкая — Брузгі» на польска-беларускай мяжы застанецца толькі два дзейныя пункты пропуску — «Тэрэспаль — Брэст» і «Казловічы — Кукурыкі».
Раней, у 2020 годзе, з ініцыятывы польскага боку праз COVID-19 былі закрытыя пункты пропуску «Славатычэ — Дамачава» і «Полаўцы — Пясчатка».