Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Савет міністраў перагледзеў забарону на разбіранне тушак птушкі ў крамах. Цяпер гэтае абмежаванне распаўсюджваецца толькі на тушкі курэй і бройлераў. Адпаведнае рашенне прыняў урад.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Раней у крамах паводле рашэння ўрада нельга было разбіраць тушкі птушкі. У новым дакуменце ўдакладнілі, што забарона распаўсюджваецца толькі на тушкі курэй і куранят-бройлераў. То-бок тушкі іншай птушкі, да прыкладу, качкі або індычкі, як вынікае з пастановы ўрада, цяпер можна разбіраць у крамах.

Нагадаем, у кастрычніку Саўмін увёў забарону на разбіранне ў крамах свежых, астуджаных або замарожаных частак тушкі птушкі (уключаючы паўтушку, чвэрткі пярэднюю і заднюю, грудку, філе, кумпячок, галёнку, сцягно, крыло, спінку), за выключэннем вырабленых мясаперапрацоўчымі, птушкагадоўчымі і сельскагаспадарчымі арганізацыямі.

Нагадаем, жорсткі кантроль за гэтым прадуктам і забароны пачалі ўводзіць пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на хітрасць птушкафабрык, якія прыдумалі, як абыходзіць абмежаванні на павышэнне цэн на тушкі курыц — іх пачалі прадаваць палавінкамі.

— Бач, быў хлеб, кураня, цыпляня — з’явіўся новы тавар! Расчлянілі дохлую курыцу, запіхнулі ў поліэтыленавы пакет — новы тавар! — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — А людзі вымушаныя купляць тыя ж прадукты, але чамусьці па вышэйшай цане. Разумееце, да чаго дайшлі: цэлая тушка кураняці каштуе два рублі, а напалову раздзеленая — пяць рублёў, да прыкладу. А што здарылася, чаму у два-тры разы падаражэў тавар? Таму што вы яго разрэзалі напалову? — абураўся ён.

Пасля гэтага Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падрыхтавала пастанову што да рэгулявання цэн на мяса курэй і частак тушкі куранят-бройлераў. Так, кошт дзвюх паўтушак, пярэдняй і задняй чвэрткі тушкі не мусіць перавышаць кошту самой тушкі, а кошт іншых частак тушкі — кошту тушкі, павялічанай на 10%. На курынае філе ўведзеныя памежная максімальная аптовая надбаўка, гандлёвая надбаўка (з улікам аптовай надбаўкі) у памеры 15%.