Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  2. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


Каля 40% усіх новых выпадкаў раку сярод дарослых, старэйшых за 30 гадоў, у ЗША і амаль палова выпадкаў смерці ад яго могуць быць звязаныя з фактарамі, якія рэальна перадухіліць. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы Амерыканскага анкалагічнага таварыства падчас новага даследавання, паведамляе CNN.

Женщина-доктор. Фото: Pixabay.com
Доктарка. Фота: pixabay.com

«Гэта тое, што людзі могуць змяніць у сваім штодзённым жыцці, каб знізіць рызыку захварэць на рак», — растлумачыў галоўны спецыяліст па працы з пацыентамі Амерыканскага анкалагічнага таварыства доктар Арыф Камаль.

Як паказала даследаванне, курэнне стала галоўным фактарам рызыкі. Яно было галоўнай прычынай развіцця хваробы ў кожным пятым выпадку раку, таксама курэнне вінаватае амаль у траціне ўсіх смерцяў ад раку.

Іншыя ключавыя фактары рызыкі ўключалі лішнюю вагу, ужыванне алкаголю, недахоп фізічнай актыўнасці, дыету і інфекцыі, такія як ВПЧ.

У цэлым даследчыкі прааналізавалі 18 фактараў рызыкі, якія можна перадухіліць, па 30 тыпах рака. Выявілася, што ў 2019 годзе фактары, якія датычаць ладу жыцця, былі звязаныя з больш чым 700 тысячамі новых выпадкаў раку і больш чым 262 тысячамі смерцяў.

Арыф Камаль адзначыў, што рак развіваецца праз пашкоджанне ДНК або праз тое, што ёсць спрыяльныя ўмовы для яго з’яўлення. Генетыка ці навакольнае асяроддзе таксама могуць ствараць такія ўмовы. Напрыклад, уздзеянне сонечнага святла можа пашкодзіць ДНК і прывесці да раку скуры, а тлушчавая тканка выдзяляе гармоны, якія спрыяюць росту ракавых клетак.

Пры гэтым у большасці выпадкаў хвароба развіваецца менавіта праз фактары, якія можна перадухіліць — звычкі, лад жыцця.

«З ракам часта здаецца, што ты не можаш гэта кантраляваць. Людзі думаюць, што ім не пашанцавала ці кепская генетыка, але людзям патрэбнае пачуццё кантролю і свабоды дзеянняў», — сказаў Камаль.

Ён дадаў, што новае даследаванне акурат паказала, што можна кантраляваць гэтую сітуацыю, бо некаторыя віды раку лягчэй папярэдзіць, чым іншыя.