Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  2. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


Колькі б ні казалі сусветныя брэнды аб неабходнасці выкарыстоўваць у рэкламе рэальных людзей замест прафесійных мадэляў, ім усё роўна не пераплюнуць краму адзення і абутку ў Буда-Кашалёве. Бліжэйшым да патэнцыяльных кліентаў яшчэ ніхто ў свеце не быў, паведамляе "Наша Ніва".

Рэклама крамы адзення і абутку ў Буда-Кашалёве. 2024 год. Скрыншот
Рэклама крамы адзення і абутку ў Буда-Кашалёве. 2024 год. Скрыншот

Называецца крама ў сацыяльных сетках Modern Clothing Shop — усё ў найлепшых традыцыях нэймінгу беларускіх невялікіх гарадоў. Але на шыльдзе напісана сціплае «Мадэрн». У інстаграме рылзы крамы набіраюць дзясяткі тысяч праглядаў. А самае віруснае відэа — больш за мільён. Сакрэт шалёнай папулярнасці — суворы мужчына ў гадах і смешныя каментарыі.

Можаце не сумнявацца: тут вам прапануюць вобраз на любы выпадак. Вось, напрыклад, што раяць набыць крыптавалютчыкам.

— Сапраўдны крыптаэнтузіяст носіць світшот турэцкага вытворцы, падоўжаныя шорты з накладнымі кішэнямі. На нагах у крыптамэна аэрфорс, шкарпэткі з трыма палоскамі. Карыстаецца туалетнай вадой «Біткойн». І гэта дасць прырост 10 іксоў.

Ёсць у арсенале крамы і «вобраз для бывалага жаніха, які дакладна ведае, што трэба жанчынам». Жаночы голас па-за кадрам абяцае, што любая нявеста скажа жаніху «Так», нават калі для яго гэта не першы шлюб.

Хочаце змяніць сферу дзейнасці і пачаць працаваць таролагам? І для гэтага ўжо прадугледжаны лук:

— Таямнічасці вобразу дадасць знак ваўка на рамяні. Ён дакладна прыцягне новых кліентаў і пракладзе вам шлях на «Бітву экстрасэнсаў». У такім вобразе вы будзеце выглядаць па-сапраўднаму загадкавым, асабліва калі вас папросяць зрабіць натальную карту, матрыцу лёсу або расклад на каханне.

У краме ведаюць пра ўсе моладзевыя трэнды. Супрацоўнікі Modern Clothing Shop паклапаціліся нават пра стыль тых, хто любіць тапаць хамяка.

— Зараз тыкаць хамяка можна не толькі хутка, але і стылёва. Перад вамі вобраз сапраўднага хамстэрфана. Прафесійны паляўнічы на манеты носіць баваўняную аверсайз футболку і худзі з птушкай. Напружана націскае на экран у лёгкіх карго штанах без кішэняў.

Мужчыну-мадэль завуць Мікалай Марза. Здаецца, раптоўная папулярнасць яго не бянтэжыць. Мужчына не без іроніі адказвае на каментарыі тых, хто спрабуе жартаваць з яго вобразаў.

Падпісчыкі цэняць парады экспертаў крамы і нават самі просяць дапамагчы прыдумаць вобраз, напрыклад, для паездкі на шашлыкі. Дарэчы, дзякуючы вірусным відэа, у Modern Clothing Shop пачалі прыязджаць блогеры з іншых гарадоў. Кажуць, сапраўды ўсё «спэшл фо ю» — яшчэ і за смешныя грошы.