Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Умер папа Франциск
  9. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  10. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  11. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  12. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  15. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
Читать по-русски


Яна згуляла 49 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі па гандболе, а пасля каранціну выступала за Польшчу і дабралася да чацвёртага месца на чэмпіянаце свету. А яшчэ былі дзевяць чэмпіёнстваў у складзе «Любліна», тры заваяваныя кубкі краіны, Суперкубак і Кубак Выкліку. Нядзіўна, што ўраджэнка Мінска Крысціна Рэпелеўска (у дзявоцтве — Сватко) трывала пусціла карані ў Польшчы. Блог «Людзі» даведаўся, чым сёння займаецца спартоўка, што адбывалася ў Любліне, які стаў для яе родным, пасля пачатку вайны і ці хочуць палякі прыбраць да рук Беларусь. Мы перадрукоўваем гэты тэкст.

Фото: из facebook - аккаунта Кристины Репелевской
Крысціна Рэпелеўска. Фота: Facebook-акаўнт гераіні

Адрэналін, універсітэт, Кіеў

— Гандбола ў маім жыцці сёння мінімум, — расказвае Рэпелеўска. — Муж — так, вялікі фанат. Ходзіць на ўсе матчы «Любліна», паведамляе падрабязнасці. Часам дачка кажа: «Мама, можа, на гандбол?» Але для мяне гэта пройдзены этап. Сама доўга гуляла, потым працавала начальнікам жаночай каманды. Не цягне. Хочацца часу для сябе. Хаджу на ёгу, нядаўна ў тандэме скакала з парашутам, бегала з перашкодамі. Папаўняю адрэналін іншымі спартыўнымі актыўнасцямі. А калі браць працу, то мне падабаецца выкладанне.

— Раскажыце падрабязней.

— У Любліне я працую ў Vincent Pol University. Гэта прыватны ўніверсітэт. Праводжу заняткі па методыцы гандбола, фізічнага выхавання, спорту і рэкрэацыі. Яшчэ працую ў прыватным ліцэі Międzynarodowy Liceum Padewski. Тут у міжнародных класах вяду фізічнае выхаванне. Узрост вучняў — 15−17 гадоў. Калі ва ўніверсітэце выкладаю ўжо 15 гадоў, то ў ліцэі пайшоў чацвёрты год. Сярод маіх студэнтаў ёсць і беларусы, а ў ліцэі — толькі ўкраінцы. Імкнуся перадаваць веды. На адным з нядаўніх заняткаў ва ўніверсітэце не было гульца — давялося выйсці на пляцоўку. Паказала пару штучак. Вучні такія адразу: «Ну, што гэта вы так з намі!» Пасмяяліся. Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах. Думаю, выкладчыка з практычным вопытам паважаюць больш. Матывацыя прыходзіць праз рызыку, цікавасць. Такія рэчы заўсёды будуць актуальныя — людзі любяць спорт.

— Пасля жніўня-2020 заўважылі ў Любліне больш беларусаў?

— Не. Яны звычайна едуць далей. У Варшаве, Кракаве, Вроцлаве больш магчымасцяў знайсці добрую працу. Стала і менш студэнтаў. Раней па праграме абмену ў наш універсітэт актыўна прыязджала моладзь з Міжнароднага экалагічнага інстытута імя Сахарава ў Мінску. Сёння ўсё заглухла. Хоць я не заўважыла, каб да беларусаў у Польшчы змянілася стаўленне.

— Вы дэбютавалі ў зборнай Беларусі на сутыку стагоддзяў. Прычым у Кіеве і ў матчы з расіянкамі — цяпер вельмі цяжка ўявіць такі турнір.

— Так, нябожчык Леанід Гуско, які тады кіраваў нашай камандай, даў шанец. Я была, дарэчы, у Кіеве тры дні месяц таму. Каардыную міжнародны праект у рамках супрацоўніцтва паміж Украінай і Польшчай. Страшна не было. Нас запэўнілі, што ўсё пройдзе добра, і забяспечылі бяспеку.

— І якой вам падалася сітуацыя?

— Людзі жывуць нармальным жыццём. Прынамсі імкнуцца. Але галоўнае, каб не расслабляліся. Не ўсе рэагавалі на сігналы трывогі. Хоць, калі я знаходзілася ў Кіеве, прылётаў не было.

Карані, чэмпіёнствы, нармальнасць

— Што дала вам Беларусь, калі браць гандбол?

— Я вельмі задаволеная тым, што маё станаўленне як гульца адбылося на радзіме. Гэта прышчапіла самадысцыпліну, любоў да гандбола. Затрымалася ў ім на 27 гадоў! Сядзела пасля завяршэння кар’еры і думала: «Гэта ж трэба было столькі гадоў глядзець у адну кропку». Увесь час трэніроўкі, раз’езды, спаборніцтвы. Ні пра што не шкадую.

— А Польшча?

— З году ў год мы з «Люблінам» абаранялі чэмпіёнскае званне. Гэта было няпроста, але спраўляліся. Вядома, прыемныя эмоцыі. Са зборнай занялі чацвёртае месца на чэмпіянаце свету — 2015 — супервынік.

— Чаму беларускі не могуць прабіцца ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў Еўропы з 2008 года?

— Здаецца, школа і база ў Беларусі ёсць. Хутчэй, сапернікі пайшлі наперад. У прыватнасці, у тэхнічным плане. У нарвежак, прадстаўніц Нідэрландаў з юнага ўзросту выдатная аснашчанасць. Наладжаная сістэма. Ведаеце, цяпер у падрыхтоўцы няма дробязяў. Цяжка ўявіць, што ў каманды толькі галоўны трэнер і памочнік. У сур’ёзных клубах абавязкова працуе той, хто займаецца аналітыкай і статыстыкай. Потым спецыяліст па фізічнай падрыхтоўцы. Дактары, масажысты. Кожны адказвае за свой участак — няма такога, што адказнасць ляжыць на адным.

Крысціна Рэпелеўска. Фота: прэс-служба «Любліна»

— Чаму вырашылі атрымаць у свой час польскае грамадзянства?

— Да таго часу я ўжо доўга выступала ў гэтай краіне. Муж з Польшчы. З Беларусі тады асабліва не клікалі, а хацелася яшчэ пагуляць на высокім узроўні.

— Вы адбылі трохгадовы каранцін, каб атрымаць магчымасць гуляць за Польшчу. Як ставіцеся да цяперашняга адхілення беларусаў і расіян ад міжнародных спаборніцтваў?

— Крыўдна за спартоўцаў. Ім трэба карміць сем'і, а іх выключаюць з нармальнасці, назавём так. Забіраюць хлеб. Вайна не мусіць быць падставай для таго, каб атлеты не ўдзельнічалі ў спаборніцтвах. Калі няма адкрытай прапаганды, ваеннай сімволікі, вядома. Усе хочуць мірнага неба.

Шок, добрая воля, Каляды

— Што рабілася ў Любліне ў першыя дні вайны?

— Натоўпы людзей! У нас у сям'і жыла 40 дзён жанчына з Кіева з двума дзецьмі. Яна першы тыдзень не выходзіла з кватэры. Проста сядзела на канапе і трымала дзяцей за рукі. У яе быў шок… з пачатку вайны ў Люблін прыехаў больш чым мільён чалавек. Большасць вярнулася. Але цяпер чакаем другой хвалі, бо ва Украіне неспакойна. Да таго ж набліжаецца зіма. Магчыма, з перабоямі электраэнергіі.

— У Польшчы сустракалі тых, хто падтрымлівае вайну?

— Не. Гэтая сітуацыя ўдарыла па сусветнай эканоміцы. Палякам таксама няпроста. Вялікая інфляцыя, людзі зацягваюць паясы. Напрыклад, паслугі на спартыўных аб’ектах падаражэлі ў чатыры разы. Дапамагчы бежанцам могуць не ўсе. Але салідарнасць вялікая. Палякі разумеюць, што ўкраінцы вымушаныя кідаць усё, ратуючыся ад вайны.

— Вы казалі ў 2004 годзе: «Палякі — прыязны народ, хай і не заўсёды адкрыты ў намерах і размовах. Людзі багатай культуры, захавалі свае традыцыі, мову, кухню. Пасля ўступлення ў Еўрасаюз Польшча перажывае ўздым. Думаю, што ў краіны вялікія перспектывы». Усё так і аказалася?

— Усюды ёсць свае нюансы. Польшча рухаецца наперад. І, глядзіце, у сілу розных прычын большасць бежанцаў з Украіны прыехала менавіта сюды. Мова трохі падобная, так. Але рэч і ў дапамозе з боку мясцовых. Прычым па добрай волі.

— А куды рухаецца Беларусь?

— Не хацела б закранаць гэтую тэму. Некалькі гадоў не была ў краіне. За нейкімі навінамі сачу, але не валодаю ўсёй інфармацыяй. Ведаю, што ёсць людзі, якім па-ранейшаму камфортна ў Беларусі.

— Рэчы, традыцыі, якія да гэтага часу вам здаюцца дзіўнымі ў Польшчы?

— Палякі — каталікі. Наша з мужам дачка Ванда таксама, але не зусім зразумела, навошта вывучаць рэлігію з першых школьных класаў. У маім разуменні вера — добраахвотны выбар кожнага, а не абавязалаўка. Яшчэ не прывыкла, што на Каляды гатуецца вялікая колькасць страваў. Тры дні ядуць адну страву за адной. У мяне свякроў у асноўным кухарыць. Заўсёды нешта застаецца.

Фото: из facebook - аккаунта Кристины Репелевской
Крысціна Рэпелеўска з дачкой Вандай. Фота: Facebook-акаўнт гераіні

Тралейбусы, культура, Рутэнка

— Чулі калі-небудзь, каб палякі абмяркоўвалі захоп або падзел нашай краіны?

— Не. Ведаю, што ў некаторых жылі продкі на тэрыторыі Беларусі. Вось яны б хацелі паехаць, пашукаць інфармацыю пра далёкіх сваякоў, пабыць на іх магілах.

— А па бензін і цыгарэты?

— Па гэта з Любліна ў Беларусь не едуць. Можа, у прыгранічных раёнах іншая сітуацыя.

— Чым вам так падабаецца Люблін?

— Амаль 20 гадоў ужо тут. Прывыкла. Метро няма, але ёсць тралейбусы — нешта пра Мінск ды нагадвае. Нямала рускамоўных. Люблін — прыгранічны горад, таму тут можна сустрэць розныя народы. То вечар украінскай культуры ў нас, то яўрэйскай — не сумна.

— А па Беларусі сумуеце?

— Бывае. Там родныя, сябры дзяцінства. Заўсёды можна камусьці патэлефанаваць. У Польшчы мне не хапае «Нарачанскага» хлеба, сушак, ванільных сыркоў і марынаванага часнаку. Культуру, з якой нарадзіўся, не перакрэсліш.

— Вы аднойчы з цеплынёй адзываліся пра нечаканую сустрэчу ў аэрапорце з Сяргеем Рутэнкам.

— Так, мы з Сяргеем сябравалі ў Мінску, хадзілі ў адну школу. Рутэнка (знакаміты беларускі гандбаліст, цяпер старшыня тэніснай федэрацыі. — Заўв. рэд.) — вельмі цёплы чалавек. І добры прыклад таго, што ў Беларусі таксама нараджаюцца спартоўцы, якія прабіваюцца і робяцца сусветнымі зоркамі.

— Змянілі пра яго меркаванне пасля публічнай падтрымкі Лукашэнкі?

— Не. Гэта выбар Рутэнкі. Я не павінная яму пляскаць у ладкі, але і асуджаць не збіраюся.