Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


Бахмут і Мар'інка застаюцца ў эпіцэнтры баявых дзеянняў. «Адзіная Расія» збіраецца завербаваць расійскіх вайскоўцаў, якія ваявалі ва Украіне, у якасці кандыдатаў на выбарах у 2023 і 2024 гадах. У Беларусі працягваецца комплексная праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл. Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 417-ы дзень вайны ва Украіне.

Украинские военные празднуют Пасху. 16 апреля 2023 года. Фото: facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскія вайскоўцы святкуюць Вялікдзень. 16 красавіка 2023 года. Фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

Генштаб УСУ: У эпіцэнтры баявых дзеянняў — Бахмут і Мар'інка

За мінулыя суткі расіяне нанеслі па Украіне 28 авіяцыйных і шэсць ракетных удараў, здзейснілі 38 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і цывільнай інфраструктуры населеных пунктаў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

Расійскія войскі працягваюць засяроджваць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках. У эпіцэнтры баявых дзеянняў застаюцца Бахмут і Мар'інка. За мінулыя суткі УСУ адбілі 60 атак праціўніка на названых напрамках. Ведамства адзначае высокую імавернасць нанясення ракетных і авіяцыйных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны.

Генштаб зафіксаваў за апошнія суткі абстрэлы расіянамі населеных пунктаў Сумскай вобласці, а таксама Харкаўшчыну.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках прыкметаў фармавання наступальных груповак праціўніка не выяўлена.

— На Шахцёрскім напрамку расіяне наступальных дзеянняў не праводзілі. На Купянскім напрамку правялі мініраванне мясцовасці ў раёнах чатырох населеных пунктаў. На Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскія сілы працягваюць абараняцца. На Мар'інскім напрамку ўкраінскія войскі адбілі расійскія атакі ў раёне населенага пункта Мар'інка Данецкай вобласці.

Расіяне вялі наступальныя дзеянні на Ліманскім і Аўдзееўскім напрамках. Аднак, паводле ўкраінскага боку, яны былі беспаспяховымі. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся 13 населеных пунктаў.

— На Бахмуцкім напрамку працягваюцца наступальныя дзеянні расійскіх войскаў. Не спыняюцца баі за Бахмут.

Украінскія войскі нанеслі 11 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі Расіі, а таксама тры — па зенітна-ракетных комплексах. Паведамляецца пра збіты расійскі самалёт Су-25.

Паводле звестак Генштаба УСУ, міністр абароны Расіі прыняў рашэнне перанесці пачатак навучальнага працэсу для афіцэрскага складу ў некаторых вышэйшых вайсковых навучальных установах з 1 верасня на 1 снежня. Адзначаецца памяншэнне колькасці асабовага складу ў падраздзяленнях, якія прайшлі навучанне на палігонах. Што, як мяркуецца, звязана з пастаяннай адпраўкай у раёны вядзення баявых дзеянняў малалікіх груп для папаўнення стратаў баявых падраздзяленняў.

Акрамя таго, у Генштабе таксама заявілі пра працяг комплекснай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл Беларусі і знаходжанні на беларускай тэрыторыі падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў Узброеных сіл РФ.

Мінабароны Расіі: Забітыя 145 вайскоўцаў УСУ

У расійскім ваенным ведамстве расказалі пра атакі па пазіцыях УСУ:

— на Купянскім напрамку нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Двурэчная, Сінькоўка, Цімкаўка Харкаўскай вобласці і Стальмахоўка Луганскай вобласці. За суткі забітыя да 35 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя два аўтамабілі, а таксама гаўбіца Д-20;

— на Чырвона-Ліманскім напрамку нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах пяці населеных пунктаў Луганскай і Данецкай абласцей. Заяўляецца пра страты 80 украінскіх вайскоўцаў і знішчэнне ўкраінскай тэхнікі. У раёнах населеных пунктаў Тарскае і Церны Данецкай вобласці, паводле Мінабароны Расіі, знішчаныя тры склады боепрыпасаў УСУ;

— на Данецкім напрамку, паводле Мінабароны РФ, захопленыя два раёны горада Арцёмаўск (Бахмут. — Заўв. рэд.);

— ударамі аператыўна-тактычнай авіяцыі, ракетных войскаў і агнём артылерыі Паўднёвай групоўкі войскаў пабітыя падраздзяленні 77-й аэрамабільнай брыгады УСУ, якія спрабавалі контратакаваць пазіцыі расійскіх войскаў у кірунку населенага пункта Малаільінаўка, а таксама 54-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Сака і Ванцэці Данецкай вобласці. За суткі авіяцыя ў гэтым раёне здзейсніла шэсць самалётавылётаў. Ракетныя войскі і артылерыя групоўкі выканалі 43 агнявыя задачы.

Страты ўкраінскага боку на гэтым напрамку ў РФ ацэньваюць у 145 забітых вайскоўцаў, два танкі і іншую тэхніку, уключаючы гаўбіцу «Мста-Б», дзве гаўбіцы Д-20, а таксама пускавую ўстаноўку РСЗА «Ураган»;

— на Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі і агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёне населеных пунктаў Вуглядар і Навасёлка Данецкай вобласці. У раёне населенага пункта Новаданецкае спыненая дзейнасць украінскай дыверсійна-разведвальнай групы.

На гэтым напрамку паведамляецца пра смерць 45 украінскіх вайскоўцаў, знішчэнне двух аўтамабіляў, гаўбіцы Д-30, а таксама пра знішчэнне ў раёне Камышавахі Запарожскай вобласці амерыканскай радыёлакацыйнай станцыі контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-37;

— на Херсонскім напрамку, паводле звестак установы, забітыя 30 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя тры аўтамабілі і адна самаходная гаўбіца «Гваздзік».

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 92 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і тэхніцы УСУ ў 127 раёнах. У раёнах Ямполаўкі Данецкай вобласці і Залізнічнага Запарожскай вобласці пабітыя камандныя пункты 125-й і 102-й брыгад тэрытарыяльнай абароны. Перахопленыя дзесяць рэактыўных снарадаў сістэм залпавага агню HIMARS і «Смерч», а таксама тры супрацьрадыёлакацыйныя ракеты HARM. Акрамя таго, заяўляецца пра знішчэнне чатырох украінскіх беспілотных лётных апаратаў у раёнах населеных пунктаў Ягораўка, Нікольскае і Церны Данецкай вобласці, Крамянная Луганскай вобласці.

Інстытут па вывучэнні вайны: «Адзіная Расія» збіраецца завербаваць тых, хто ваяваў ва Украіне, для ўдзелу ў выбарах

У Інстытуце па вывучэнні вайны не згодныя з «заявамі некаторых заходніх крыніц» пра тое, што кіраўнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын нібыта заклікаў Расію спыніць вайну супраць Украіны. Такія высновы там называюць недакладнымі.

Аналітыкі Інстытута лічаць, што ў Расіі працягнуць рабіць уплыў «нацыяналістычныя ідэалогіі, якія ляжаць у аснове вайны ва Украіне».

«Адзіная Расія» мае намер завербаваць расійскіх вайскоўцаў, якія служылі ва Украіне, у якасці кандыдатаў на выбарах у 2023 і 2024 гадах, адзначаюць у ISW. «Вярбоўка вайскоўцаў у якасці палітычных кандыдатаў падчас вайны тыповая для грамадства, у якім праводзяцца выбары, незалежна ад справядлівасці або значнасці гэтых выбараў. Аднак Крэмль, імаверна, мае намер набіраць вайскоўцаў у якасці кандыдатаў у большай колькасці, чым звычайна, нават для краіны ваеннага часу. Крэмль, імаверна, імкнецца выкарыстоўваць кандыдатаў, якія ваявалі ва Украіне, у якасці публічных асобаў партыі „Адзіная Расія“ на будучых выбарах, каб заручыцца падтрымкай вайсковых выбаршчыкаў і чальцоў іх сем’яў і зрабіць „Адзіную Расію“ канчатковай палітычнай партыяй праваеннага руху», — адзначаюць у Інстытуце.

Карта боевых действий на вечер 15 апреля. Иллюстрация understandingwar.org
Карта боевых действий на 15 апреля. Иллюстрация understandingwar.org

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія сілы правялі абмежаваныя наземныя атакі ў раёне Крамянной і, магчыма, рыхтуюцца да абароны тэрыторыі на Купянскім напрамку;
 Иллюстрация understandingwar.org
Иллюстрация understandingwar.org
  • расійскія войскі працягвалі наступальныя дзеянні ў раёне Бахмута і на фронце Аўдзееўка — Данецк;
  • расіяне працягнулі абарончыя аперацыі на поўдні Украіны;
 Иллюстрация understandingwar.org
Иллюстрация understandingwar.org
  • расійская апазіцыйная крыніца паведаміла пра тое, што кіраўнік самаабвешчанай ЛНР Леанід Пасечнік 14 красавіка падпісаў указ, які дазваляе вясновы і восеньскі прызыў у акупаванай Луганскай вобласці;
  • ФСБ Расіі, імаверна, датычная да намаганняў па пераследзе ўкраінскай моладзі на акупаваных тэрыторыях у праваахоўных і контрпартызанскіх мэтах.