Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


Данецкую і Луганскую вобласці чакаюць цяжкія і вырашальныя баі, новае нападзенне Расіі на Кіеў праз Беларусь малаімавернае, як і актыўныя баявыя дзеянні на поўдні Украіны, дзе расіян больш хвалюе абарона Крымскага паўвострава, заявіў у інтэрв'ю DELFI намеснік начальніка ваеннай разведкі Украіны (ГУР), генерал-маёр Вадзім Скібіцкі.

Вадим Скибицкий. Фото: ГУР МОУ
Вадзім Скібіцкі. Фота: ГУР МАУ

Паводле Скібіцкага, нельга гаварыць пра заканчэнне вайны, пакуль Украіна не адаб’е буйное наступленне, запланаванае Расіяй на вясну і пачатак лета.

«Вясна і пачатак лета будуць вырашальнымі ў вайне. Калі буйное наступленне Расіі, запланаванае на гэты час, праваліцца, гэта стане крахам Расіі і Пуціна. Калі вясна і пачатак лета будуць за спінай, магчыма, мы зможам пачаць гаварыць пра заканчэнне вайны», — сказаў Скібіцкі.

Прадстаўнік ГУР адзначыў, што асноўная актыўнасць расійскай арміі будзе разгортвацца на Данецкім і Луганскім напрамках.

«Прыблізна ў лютым-сакавіку будуць баі за гэтыя вобласці, расіяне пастараюцца ўзяць пад свой кантроль Купянск, Сватава, Крамянную. Галоўнае поле бою будзе на Данбасе, гэта пацвярджаюць баі за Бахмут і Салядар», — упэўнены генерал-маёр.

Таксама, паводле яго словаў, на дадзены момант на тэрыторыі Беларусі няма магутнай ударна-наступальнай групоўкі, таму малаімаверна, што расійскія войскі пастараюцца яшчэ раз рушыць на Кіеў з поўначы.

«Другая механізаваная дывізія 1-й танкавай арміі, якая праходзіла падрыхтоўку на палігонах Беларусі, цяпер перакідваецца і зойдзе з тэрыторыі Расіі на Купянскім напрамку. Гэта сведчыць пра тое, што там будзе ратацыя. Але мы ўзмацнілі сваю абарону на Кіеўскім напрамку. За два месяцы расіяне не паспеюць стварыць магутную ўдарную групоўку. Сур’ёзных пытанняў два: першае — нанясенне ракетных удараў — на тэрыторыі Беларусі ёсць „Іскандэры“, другое — авіяцыя, а менавіта самалёты Ту-22, якія таксама могуць выпускаць ракеты Х-22. Акрамя таго, мы не выключаем правакацый. Але гэта не тая пагроза, якая сведчыць пра падрыхтоўку новага наступлення на Кіеў», — падсумаваў Вадзім Скібіцкі.