Рэйс «Белавія», які ляцеў з Мінска ў Кутаісі, здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Астрахані праз адмову аднаго з рухавікоў. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал пра авіяздарэнні AVIAINCIDENT.
29 ліпеня ў 1.47 (паводле мінскага часу) праз электронную пошту ад рэгіянальнага цэнтра Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху было атрыманае ALD (першаснае паведамленне пра авіяцыйную падзею) пра тое, што ў 1.26 капітан паветранага судна далажыў пра адмову рухавіка нумар 2 і папрасіў пра зніжэнне да эшалона палёту 210, абвясціў сігнал тэрміновасці і прыняў рашэнне пра пасадку на незапланаваным аэрадроме Астрахань.
«Самалёт Е195, рэгістрацыйны нумар EW513PO, рэйс BRU729, авіякампанія „Белавія“, маршрут Мінск — Кутаісі. Паспяховая пасадка ў 2.02», — гаворыцца ў паведамленні.