Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  3. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  4. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  11. Умер папа Франциск
  12. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
Читать по-русски


Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва (МІКП) змяніў уласніка. Як даведалася «Люстэрка», гэта адбылося ў снежні 2023 года. Новыя ўладальнікі — грамадзяне Кітая. Расказваем, што ўдалося высветліць.

Международный институт управления и предпринимательства. Фото: imb.by
Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. Фота: imb.by

Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва — адна з найстарэйшых прыватных навучальных установаў у краіне, яна адкрылася ў 1993 годзе. Раней ВНУ называлася «Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва».

Мяркуючы са звестак Адзінага дзяржрэгістра, інстытут заснавала ТАА «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці». Сярод яго відаў дзейнасці — вышэйшая адукацыя і здача ў арэнду ўласнай і арандаванай нерухомасці. Арганізацыя таксама з’явілася ў 1993 годзе. Тады сярод заснавальнікаў былі 23 чалавекі (усе яны — грамадзяне Беларусі). Да 2022 года спіс скараціўся да 12.

У кастрычніку 2022 года тыя самыя 12 заснавальнікаў, відавочна, прадалі «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці» грамадзяніну Кітая Пэнь Ланю. І ўжо ён валодаў кампаніяй да снежня 2023 года. Цікава, што ў снежні на тыдзень уласнікам кампаніі станавілася кітайскае ТАА «Цысіньван па кіраванні бізнесам Цэнду». Потым Пэнь Лань зноў стаў уладальнікам. А праз два тыдні ўласнікі змяніліся. Імі сталі двое кітайцаў — Хэ Дань і Ван Бо, кожнаму з якіх належыць па 50% бізнесу. Дырэктар арганізацыі — таксама грамадзянін КНР Хань Вэньюань.

Сярод кіраўніцтва самой ВНУ таксама ёсць кітайцы. Напрыклад, прарэктар па навучальнай рабоце — Чжан Пэнфэй. Рэктара, дарэчы, у Інстытуце пакуль няма. Да 2023 года ім быў кандыдат эканамічных навук Мікалай Сіняк.

Руководство Международного института управления и предпринимательства. Скриншот: imb.by
Кіраўніцтва Міжнароднага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва. Скрыншот: imb.by

У справаздачы пра прыбыткі і страты МІКП паведамляецца, што за мінулы год чысты прыбытак інстытута склаў 5,593 мільёна рублёў. У 2022 годзе страты склалі 109 тысяч рублёў.

Між тым у 2023/2024 навучальным годзе кошт навучання для беларускіх студэнтаў складае 4000 рублёў для вочнай формы навучання (1800 рублёў для завочнікаў). Для замежнікаў, якія хочуць вучыцца на рускай — 1800 даляраў (5751 рубель, тут і далей курс Нацбанка на 26 чэрвеня), а для тых, хто аддае перавагу англійскай — 2800 даляраў (8947 рублёў).

Мяркуючы са звестак бухгалтарскай справаздачы МІКП, цяпер у ВНУ працуе 54 чалавекі. Дакладнай колькасці студэнтаў у адкрытых крыніцах мы не знайшлі, аднак гэтым летам у інстытут плануюць набраць 79 першакурснікаў. Студэнтаў у ВНУ рыхтуюць па сямі спецыяльнасцях:

  • бізнес-адміністраванне;
  • менеджмент;
  • эканоміка і кіраванне;
  • правазнаўства;
  • фінансы і крэдыт;
  • бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у прамысловасці;
  • сусветная эканоміка.

Інстытут заяўляе, што супрацоўнічае з ВНУ ў Малайзіі, Тайландзе, Кітаі і Венгрыі. Акрамя таго ў 2022-м ён стаў партнёрам адукацыйнай карпарацыі Кітая Hope Education Group.

Днямі першы прарэктар Сяргей Мальчанка ўдзельнічаў у адкрыцці Міжнароднага альянсу вышэйшай прафесійнай адукацыі гарадоў-пабрацімаў Гуанчжоу, якое адбылося ў Кітаі. У сваім выступе ён расказаў пра МІКП і яго дасягненні.

— Візіт дэлегацыі МІКП у Кітай умацаваў адносіны з кітайскімі ВНУ і заклаў аснову для будучых праграм абмену, — напісана ў тэлеграм-канале навучальнай установы. — Інстытут плануе павысіць якасць адукацыі і падрыхтаваць новае пакаленне спецыялістаў, гатовых да працы на сусветным узроўні.

Чытайце таксама