Опубликовано 3 красавiка 2024 у 14.24
Адрес в интернете: https://zerk-alo.online/news/life/65034.html    

СМІ: Фанаты польскага футбольнага клуба збілі Аляксандра Хацкевіча

Група хуліганаў уварвалася на трэніроўку польскага футбольнага клуба «Заглэмбе» і збіла трэнера каманды Аляксандра Хацкевіча, паведамляе Meczyki.pl.

Александр Хацкевич. Фото: пресс-служба ФК «Заглембе»
Аляксандр Хацкевіч. Фота: прэс-служба ФК «Заглэмбе»

Паводле інфармацыі выдання, радыкальна настроеныя фанаты клуба прыйшлі на трэніроўку 3 красавіка і ўдарылі Хацкевіча па твары. Пасля гэтага яны нанеслі яму некалькі ўдараў нагамі.

Пра тое, што былы галоўны трэнер зборнай Беларусі і кіеўскага «Дынама» Аляксандр Хацкевіч узначаліў польскі «Заглэмбе» з горада Сасновец, стала вядома ў сярэдзіне студзеня.

Каманда займае апошняе месца ў другім дывізіёне чэмпіянату Польшчы. Пасля 25 матчаў у яе ўсяго 13 ачкоў. У папярэднім туры клуб пацярпеў паразу ад GKS Katowice (0:4).

Адзначым, што пасля пачатку вайны, якую Хацкевіч заспеў у Кіеве, ён не раз выказваўся ў падтрымку Украіны і асуджаў маўчанне вядомых беларускіх спартоўцаў.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO