Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Умер папа Франциск
  9. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  10. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  11. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  12. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  15. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
Читать по-русски


Беларусы змогуць падаваць дакументы на ВНЖ у візавых цэнтрах Літвы за мяжой. Пра гэта «Люстэрку» расказаў галоўны дарадца Дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы Рокас Пукінскас. Ён адзначыў, што ў законе існуюць абмежаванні на падачу ВНЖ праз візавыя цэнтры толькі для расіян.

ВНЖ Литвы. Фото: "Зеркало"
Беларускі пашпарт і ВНЖ Літвы. Фота: «Люстэрка»

З 1 ліпеня Літва скараціла спіс тых, хто можа падаваць дакументы на нацыянальную візу (падрабязней — тут). Адзін з самых важных момантаў — што гэты дакумент цяпер не могуць атрымліваць студэнты-вочнікі літоўскіх ВНУ, а таксама тыя, хто працаўладкоўваецца ў літоўскія кампаніі. Акрамя таго, нацыянальную візу цяпер не выдаюць замежнікам па дэфіцытных спецыяльнасцях, а таксама тым, у каго ёсць дазвол на працу ад службы занятасці.

— У гэтых выпадках беларусы змогуць падаваць дакументы на ВНЖ не толькі ў Дэпартаменце міграцыі ў Літве, але і ў 34 цэнтрах VFS Global, якія працуюць за мяжой. Гэтыя дакументы будуць прымаць і разглядаць і далей ужо прымаць рашэнне па іх, — расказаў «Люстэрку» Рокас Пукінскас.

Між тым грамадзяне Расіі пазбаўленыя магчымасці падавацца на ВНЖ праз візавыя цэнтры за межамі Літвы. Таксама Літва прыпыніла выдачу ВНЖ расіянам, якія не маюць дзейнай шэнгенскай або нацыянальнай візы Літвы альбо літоўскага ВНЖ ці аналагічнага дакумента іншай краіны ЕС.