Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Умер папа Франциск
  9. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  10. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  11. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  12. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  15. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
Читать по-русски


У закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» ўнеслі змены. Адным з важных пунктаў стала тое, што цяпер хлопцы, якія збіраюцца атрымліваць адукацыю за мяжой, не змогуць разлічваць на адтэрміноўку ад войска. Выключэнне — тыя, хто будзе вучыцца за мяжой у рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм. «Люстэрка» паспрабавала разабрацца, як будзе дзейнічаць дакумент, і даведалася, распаўсюджваецца ён на ўсе краіны ці не.

Фото: TUT.BY
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. На фота вайскоўцы з 72-га гвардзейскага аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Фота: TUT.BY

Супрацоўнікі ваенкаматаў, куды мы звярнуліся як звычайныя грамадзяне, не хаваюць: яны пакуль толькі разбіраюцца з законам. У ваенкамаце Мінскай вобласці па ўсе падрабязнасці нас папрасілі звярнуцца дзесьці праз тыдзень. У ваенным камісарыяце Фрунзенскага раёна Мінска зарыентавалі: калі малады чалавек будзе залічаны ў замежную ВНУ 1 верасня 2023 года, то ён ужо падпадае пад закон і не атрымае адтэрміноўкі.

— Пры гэтым [калі на момант залічэння] яму яшчэ 17 гадоў — гэта, вядома, мяняе справу. Ён яшчэ не падлягае прызыву. Вы паступіце, цяпер даведку мы ў яго патрабаваць не будзем, — сказалі ў ваенкамаце. — Але калі ён прыйдзе да нас у 18 гадоў, яна (адтэрміноўка. — Заўв. рэд.) яму не будзе належаць, бо змены ў законе ўступілі ў сілу.

— А калі, напрыклад, дзіця паступіла ў чэшскую ВНУ і, дапусцім, было залічанае ў сакавіку 2023-га, то-бок да ўступлення закона ў сілу?

— Адтэрміноўка даецца пасля дасягнення 18 гадоў і пры наяўнасці даведкі. Калі вы прынесяце даведку, гэта будзе, груба кажучы, заўтра (17 траўня. — Заўв. рэд.). І тое, што вас залічылі ў сакавіку, гэта ўжо не (не мяняе сітуацыі. — Заўв. рэд.), таму што вы прынеслі даведку якога чысла? Ужо відавочна не ўчора, бо сёння апошні дзень, дакладней, сёння ўжо не дзейнічае гэты від адтэрміноўкі (акрамя сітуацый, калі будзе накіраванне дзяржорганаў. — Заўв. рэд.).

Наконт даты супрацоўніца ваенкамата агаварылася, бо, згодна з дакументам, змены ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Гэтая фраза азначае, што яны запрацуюць на наступныя суткі пасля публікацыі дакумента (згодна з законам «Аб нарматыўных актах»). То-бок не з 16, а з 17 траўня.

А калі хлопец сабраўся паступаць у Расію, ці можа ён разлічваць на адтэрміноўку?

У галоўным арганізацыйна-мабілізацыйным упраўленні Генеральнага штаба Узброеных сіл, куды мы звярнуліся як звычайныя грамадзяне, патлумачылі: умовы дакумента распаўсюджваюцца на ўсіх хлопцаў, якія збіраюцца вучыцца за мяжой. Спецыяльныя адтэрміноўкі для тых, хто плануе паступаць у расійскія ВНУ, не прадугледжваюцца.

— А калі дзіця паступае па лініі Рассупрацоўніцтва? Па квоце, якая адводзіцца для замежных грамадзян і дазваляе навучанне на бюджэце ў любым з універсітэтаў Расіі?

— Калі гэта будзе ў рамках дзяржаўнай праграмы, тады адтэрміноўка будзе.

— А што гэта значыць?

— Калі нейкі [беларускі] орган выдае накіраванне на навучанне ў рамках нейкай праграмы, гэта значыць чалавек едзе вучыцца ад нейкага дзяржаўнага органа, — адказалі ва ўпраўленні і парэкамендавалі па дакладнейшы адказ звяртацца ў Мінадукацыі, бо «гэта іх фармулёўкі».

— Правільна я разумею, што Рассупрацоўніцтва ў дзяржпраграмы не ўваходзіць?

— Не ўваходзіць, так.

Спецыяліст таксама адзначыў, што пытанне пра сітуацыю з адтэрміноўкамі для навучання ў Расіі «будзе разглядацца ў далейшым». Магчыма, у чэрвені з’явяцца якія-небудзь змены. Але толькі наконт Расіі.

А што будзе з хлопцамі, якія ўжо вучацца ў ВНУ за мяжой?

У галоўным арганізацыйна-мабілізацыйным упраўленні Генеральнага штаба Узброеных сіл патлумачылі: калі малады чалавек ужо вучыцца за мяжой і атрымаў адтэрміноўку, яна працягвае дзейнічаць да моманту страты падставаў для яе. Страта падставаў — гэта альбо адлічэнне, альбо завяршэнне навучання.

Акрамя таго, адтэрміноўку таксама атрымліваюць студэнты, якія паступілі ў ВНУ за мяжой у 2022 годзе, але ім тады яшчэ не было 18 гадоў.

Чытайце таксама