Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


Мінскі гарадскі суд вынес прысуд пяцярым мінчанам, якіх затрымалі восенню мінулага года за тое, што яны вывесілі на фасадзе дома нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фото: правозащитный центр "Весна"
Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

Мінчан затрымалі ў верасні мінулага года за тое, што яны вывесілі вялікія нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома на вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску.

Аднамернікі аднаго з мужчын, Дзяніса Воразава, расказалі праваабаронцам, што яго затрымалі жорстка: «адвезлі ў лес і пагражалі».

На арганізатараў акцыі завялі крымінальную справу пра злоснае хуліганства, але праз два тыдні пасля затрымання МУС прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» канал у праграме Zello, праз які яны размаўлялі. У выніку справа была перакваліфікаваная на ч. 3 арт. 361−1 КК (Стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 361−4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Закрыты працэс вяла суддзя Дзіна Кучук. Яна асудзіла Дзяніса Воразава і Вячаслава Панцюшчанку на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Вольгу Церах і Кацярыну Зарэцкую — на пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму, Уладзіміра Лавора — на чатыры гады і дзевяць месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.