Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


На тэлеканале «Беларусь 1» расказалі новыя дэталі па справе аб дыверсіі. Сярод іншага назвалі прозвішчы затрыманых.

Самолет А-50 ВКС России. Фото: Владимир Блинов, «Ваяр»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Самалёт А-50 ВКС Расіі. Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр»

Тэлеканал «Беларусь 1» сярод іншых згадвае Лілію Шарай. У сюжэце адзначаецца, што яна затрыманая. Тэлевядоўца ў гэты момант каментуе: «Разумею, што заблытана, але, што называецца, сачыце за рукамі. Нямала задзейнічана было людзей у планаванні тэракту: хтосьці ішоў на дапамогу агенту СБУ свядома, а хтосьці, як гэтая жанчына, усляпую. Лілія Шарай нас менш цікавіць. А вось яе стрыечная сястра Ала Ятсута — вельмі! Імаверна, таксама завербаваная СБУ. Сама з Ровенскай вобласці Украіны. За дзень да спробы тэракту прыехала ў Мінск. Нібыта да сястры пагасціць. Яе і папрасіла — нібыта для сябе зняць кватэру».

На дзяржТБ сцвярджаюць, што «на самай справе кватэра арандавалася агенту СБУ Мікалаю Швяцу». Менавіта гэтага чалавека, як паведамлялі раней дзяржСМІ, затрымалі як «дыверсанта» на расійскі самалёт у Мачулішчах.

У сюжэце таксама гавораць пра супрацоўніка СБУ Аляксандра, аднак дадаюць, што імя можа быць выдуманым, але «ён і „служба бяспекі“ зразумеюць». Сэнс гэтай фразы не тлумачыцца.

«Атрымліваецца, Ятсута ўцягнула ў справу аб тэрарызме сястру і ўсю яе сям’ю. І, дарэчы, на сувязь з ёй больш не выходзіць, — адзначыла вядоўца і ўдакладніла следам: — памятаеце, казала пра спецыяліста Аляксандра (які зразумее, што гаворка пра яго), дык вось Ятсута кожны дзень яму тэлефанавала, давала справаздачу пра выкананне даручэнняў».

Далей у сюжэце паказваюць некалькі кадраў сустрэч мужчыны і жанчыны.

«Геаграфічна гаворка не пра Мінск, а пра Столін. Там мусілі перачакаць і адтуль перавезці тэрарыста праз мяжу. Ужо пасля выканання задання. Да Украіны яму заставалася нейкіх 15 км, — адзначылі ў сюжэце. — У арганізацыі канала эвакуацыі Швяца ў Столін была задзейнічаная грамадзянка Украіны, якая спецыяльна была маршрутызаваная СБУ нібыта для наведвання сваіх сваякоў у Століне. Аднак адразу практычна пасля правалу першаснага плана эвакуацыі Швяца з дапамогай нелегальнага пераходу праз дзяржаўную мяжу была экстранна выведзеная назад у Польшчу».

На дзяржТБ удакладнілі, што «разам з Ятсутай Беларусь экстранна пакінуў і іншы памагаты тэрарыста, нейкі Дзёмін, але пра яго іншым разам».

У сюжэце таксама згадалі Анастасію Пілько і яе мужа Алега Сычова. Яны фігуруюць як уладальнікі дома, у якім затрымалі «дыверсанта» Мікалая Швяца.

Раней паведамлялася, што пару затрымалі 4 сакавіка. Мужчына займаецца кнігадрукаваннем у выдавецтве «Зміцер Колас». Паводле папярэдняй інфармацыі, яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

На дзяржТБ таксама згадалі доктара-псіхатэрапеўта Кацярыну Тачыцкую, «яна цяпер у Варшаве». Як яна можа быць датычная да гэтай гісторыі, не ўдакладняецца.

Супрацоўнікі «Беларусь 1» таксама датэлефанаваліся, як сцвярджаецца, да Уладзіміра Швяца, брата затрыманага Мікалая Швяца. Уладзімір заявіў, што ягоны брат знаходзіцца ва Украіне, «усё з ім добра».

Што адбылося на аэрадроме ў Мачулішчах з самалётам А-50

Раніцай 26 лютага ў ваколіцах вайсковага аэрадрома 50-й змяшанай базы Ваенна-паветраных сіл Беларусі ў Мачулішчах (Мінскі раён) мясцовыя жыхары пачулі некалькі выбухаў. Паводле BYPOL, яны сталі вынікам атакі дрона беларускіх партызан на расійскі ваенны самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛВ) А-50. Як заявіў кіраўнік аб’яднання былых сілавікоў Аляксандр Азараў, самалёт, які здзельнічаў у карэктаванні расійскіх ракетных удараў па тэрыторыі Украіны, быў пашкоджаны.

Пасля гэтага з’явіліся паведамленні, што на мяжы зрабілі больш жорсткім памежны кантроль, а ў вышук абвясцілі выхадца з Крыма, якога называюць датычным да гэтага інцыдэнту. Акрамя таго, у Беларусі пачалі правяраць уладальнікаў дронаў, страйкбалістаў, стралкоў і гэтак далей.

Афіцыйна ўлады Беларусі інцыдэнт у Мачулішчах не каментавалі, не лічачы заявы намесніка міністра замежных справаў Беларусі Юрыя Амбразевіча, які назваў тое, што адбылося, фэйкам, упіраючы на тое, што не было афіцыйных каментароў.

У чацвер, 2 сакавіка, беларускія дзяржСМІ апублікавалі відэа палёту самалёта А-50 з бартавым нумарам 43, на які, імаверна, 27 лютага здзейснілі атаку беларускія партызаны. Прапагандысты паведамілі, што борт «цэлы, непашкоджаны і нясе службу ў звычайным рэжыме» і ў адпаведнасці з планам «здзейсніў аблёт дзяржаўнай мяжы ў групе і суправаджэнні іншых самалётаў». Тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі наогул заявіў, што А-50 суправаджаў «борт № 1». Аднак паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн», пашкоджаны самалёт пакінуў паветраную прастору Беларусі і, «паводле папярэдняй інфармацыі», адправіўся на рамонт у Таганрог.

Як высветліла «Люстэрка», самалёт знаходзіцца на 325-м Авіяцыйнай рамонтным заводзе, які ўваходзіць у склад Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу імя Берыева. Самалёт А-50 з бартавым нумарам 43 знаходзіцца ў іх на рамонце. 7 сакавіка Лукашэнка пацвердзіў інфармацыю, што самалёт знаходзіцца ў Расіі, а таксама сам факт атакі ў Мачулішчах. У гэты ж дзень стала вядома, што па гэтай справе затрыманы Мікалай Швец.