Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  3. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  4. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  11. Умер папа Франциск
  12. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Збор падлеткаў у ГЦ «Сакрэт» у Гомелі скончыўся затрыманнямі. Пра гэта спачатку паведамілі мясцовыя СМІ, потым — ГУБАЗіК, а потым — і МУС. Агулам затрыманыя 200 чалавек, з іх 183 — няпоўнагадовыя. Затрыманні, у сваю чаргу, скончацца пастаноўкай на ўлік, адміністрацыйнымі працэсамі і завядзеннем крымінальнай справы.

Фото: телеграм-канал "Флагшток"
Фота: тэлеграм-канал «Флагшток»

«Сёння ў Гомелі па закліках, апублікаваных у сацыяльных сетках і мэсэнджарах, ля гандлёва-забаўляльнага цэнтра „Сакрэт“ сабраліся прыхільнікі так званага „ПВК Родан“. Супрацоўнікі міліцыі аператыўна адрэагавалі на спробу правядзення незаконнага масавага мерапрыемства. Без ужывання фізічнай сілы ў органы ўнутраных справаў даставілі 200 чалавек, 183 з якіх — няпоўнагадовыя», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Цяпер у дачыненні да затрыманых праводзіцца праверка. Падлеткі да 16 гадоў атрымаюць папярэджанні з пастаноўкай на ўлік у інспекцыю па справах няпоўнагадовых. Тым, хто старэйшы за 16 гадоў, дадаткова пагражае адміністрацыйная адказнасць.

«Высвятляюцца асобы, якія маюць дачыненне да арганізацыі незаконнай масавай акцыі. Разглядаецца пытаннепра завядзенне крымінальнай справы», — дадалі ў МУС.

Раней у ГУБАЗіК заяўлялі, што ў Цэнтральны РАУС Гомеля даставілі «без ужывання фізічнай сілы» каля 50 чалавек. Падчас праверкі высветлілася, што большасць падлеткаў ва ўзросце 13−18 гадоў прыйшло паглядзець, «ці будзе нейкая бойка».

Нагадаем, сёння, 28 лютага, у Гомелі ля гандлёвага цэнтра «Сакрэт» сабраліся падлеткі, пачаліся затрыманні.

Што за «ПВК Родан» і пры чым тут дзеці

Раней у Расіі адбылося некалькі масавых боек у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Курску, Новасібірску і Казані. Толькі ў Маскве за выходныя затрымалі больш за 350 маладых людзей, якіх лічаць датычнымі да нефармальнага анімэ-руху «Родан», што прапагандуе гвалт.

Затрыманні прайшлі і ва Украіне — напрыклад, у Харкаве і Кіеве. Украінскія ўлады лічаць, што гэта спроба «расійскіх прапагандыстаў правесці чарговую інфармацыйна-псіхалагічную аперацыю і выкарыстоўваць дзяцей для дэстабілізацыі ўнутранай сітуацыі ва Украіне».

«ПВК Родан» — нефармальнае аб’яднанне, названае ў гонар злачыннай арганізацыі «Генэй Родан» з мангі (японскія коміксы, паводле якіх здымаюць анімэ) Hunter X Hunter («Паляўнічы х Паляўнічы»). Падлеткі, якія адносяць сябе да ўдзельнікаў гэтага руху, як правіла, носяць доўгія валасы і чорныя байкі з малюнкам павука з дванаццаццю лапамі (у манзе ўдзельнікі злачыннай групоўкі «Родан» носяць татуіроўкі з яго выявай). «ПВК Родан» складаецца ў асноўным з падлеткаў, а рух выступае «як супраць каляфутбольных фанатаў, так і ўраджэнцаў Каўказа і мігрантаў».