Сумеснае лётна-тактычнае вучэнне авіяцыйных падраздзяленняў Узброеных сіл Беларусі і Расіі, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў, стартавала 16 студзеня, паведамілі ў беларускім абаронным ведамстве.
Ад расійскага боку ў мерапрыемстве бярэ ўдзел вайсковае фарміраванне Паветрана-касмічных сіл.
Галоўная мэта вучэння — «павышэнне аператыўнай сумяшчальнасці пры сумесным выкананні вучэбна-баявых задач».
Падчас трэніроўкі плануецца адпрацаваць у тым ліку: вядзенне паветранай разведкі, сумеснае патруляванне паветранай прасторы ўздоўж мяжы, авіяцыйную падтрымку груповак войскаў, высадку тактычнага паветранага дэсанту, дастаўку грузаў і эвакуацыю параненых.
«Для забяспечання правядзення вучэння задзейнічаюцца ўсе аэрадромы і палігоны ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь», — паведамілі ў Мінабароны.