Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Умер папа Франциск
  9. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  10. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  11. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  12. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  15. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
Читать по-русски


Яшчэ на мінулым тыдні, з 24 лістапада, у тэлеграм-канале «Собирай рюкзак», які расказвае пра падарожжы, пачала з’яўляцца інфармацыя пра абмежаванні на атрыманне пашпарта старога ўзору ў розных гарадах Беларусі. Пра праблемы з выдачай пашпарта беларусы таксама пісалі ў сацыяльных сетках і паведамлялі ў рэдакцыю «Люстэрка».

Снимок используется в качестве иллюстрации. Фото: «Зеркало»
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: «Люстэрка»

Тэлеграм-канал «Собирай рюкзак» паведамляе, што практычна ўсюды (акрамя Мінска і абласных гарадоў) людзям, якія звярнуліся па замену пашпарта, адмаўляюць у яго тэрміновым вырабе за 7 дзён. У некаторых выпадках ёсць і поўныя адмовы ў прыёме заявы на замену пашпарта і атрымання яго ў выглядзе старога ўзору нават у стандартны тэрмін. Замест гэтага грамадзянам прапануюць дакументы новага ўзору — ID-карту і біяметрычны пашпарт. З такім беларусы ўжо сутыкаюцца.

— У Брэсцкім АГіМ праблема з тэрміновай выдачай пашпартоў, — паведаміў нам чытач. — Як нам расказваў старшыня таварыстваў уласнікаў, у іх няма бланкаў.

Пры гэтым запіс на выдачу пашпартоў старога ўзору застаецца, але зробяць яго мінімум праз месяц. А можа, і пазней: калі ва ўстанове з’явяцца бланкі, чытач не ведае.

— Цяпер звычайныя пашпарты за 32 рублі нельга заказваць — «бланкі скончыліся», — піша ў Facebook беларуска Мая. — Толькі біяметрычныя. З айдзі-картай абавязкова. Каштуе 48 рублёў айдзі, 64 пашпарт і па 64 за тое і за другое за паскарэнне працэсу. 240 рублёў за ўсё.

З такой самай сітуацыяй сутыкнуўся жыхар Віцебскай вобласці Андрэй: паводле словаў мужчыны, старыя папяровыя пашпарты «больш не выдаюць, нібыта да распараджэння».

Што кажуць чыноўнікі?

Нашая чытачка патэлефанавала ў аддзел грамадзянства і міграцыі Гродна з пытаннем, ці сапраўды там перасталі выдаваць папяровыя пашпарты старога ўзору. Пашпартыстка ведамства ўдакладніла, што ўсё не зусім так.

— Пашпарт старога ўзору ў нас вырабляецца, але толькі цягам месяца, тэрміновай працэдуры для яго ў нас няма, — патлумачыла яна. — Калі вам патрэбны тэрмінова дакумент, вы можаце падавацца на біяметрычны пашпарт і ID-карту. Але вы яшчэ можаце падаць дакументы на пашпарт старога ўзору, проста яго будуць рабіць месяц.

Тое самае нам адказалі ў АГіМ Віцебска, куды нашая журналістка звярнулася як звычайная грамадзянка.

— Чаму не выдаюць пашпарты старога ўзору? Выдаюць. Проста пакуль гэта прыпынена з тэхнічных прычынз. Дзесьці месяцы паўтара-два давядзецца пачакаць, — расказала пашпартыстка. — Хочаце — атрымлівайце пашпарт старога ўзору, хочаце — новага. Калі важна старога ўзору — можаце і цяпер дакументы падаць, нічога страшнага, проста будзеце чакаць. Хочаце новы — прыходзьце да нас, калі ласка.