Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


Кампанія EF Education First апублікавала свежы рэйтынг краін па ўзроўні валодання англійскай мовай, заснаваны на выніках штогадовага глабальнага даследавання. Беларусь аднеслі да краінаў з «сярэднім валоданнем», паведамляецца ў справаздачы.

Фото: Hello I'm Nik, Unsplash
Фота: Hello I’m Nik, Unsplash

У даследаванні EF English Proficiency Index узяло ўдзел 2,1 млн чалавек са 111 краін (акрамя англійскамоўных), якія прайшлі тэст на веданне англійскай мовы на сайце кампаніі ў 2021 годзе. Вынікі падзялілі краіны на пяць катэгорый: вельмі высокі ўзровень валодання мовай, высокі, сярэдні, нізкі і вельмі нізкі. Сярэднесусветная адзнака за тэст склала 502 балы, усе краіны, якія атрымалі менш, аднесеныя ўжо да нізкага ўзроўню.

На першым месцы сёлета аказаліся Нідэрланды з 661 балам, следам ідуць Сінгапур (642) і Аўстрыя (628). У дзясятку трапілі ўсе скандынаўскія краіны, а таксама Бельгія, Партугалія і Германія. Сярод суседзяў Беларусі найлепшы вынік паказалі палякі — 13-е месца і роўна 600 балаў. Літва аказалася на 19-м (589 балаў), Латвія — на 25-м месцы (571 бал), Украіна — на 35-м (539 балаў).

Беларусь, у сваю чаргу, нават у гэтым рэйтынгу аказалася побач з Расіяй, але ўсё ж крыху лепш — на 39-м месцы, у той час як РФ — на 40-м. Сярод еўрапейскіх краін Беларусь знаходзіцца на 28-й пазіцыі з 35-ці, за год апусціўшыся на адзін радок. Сярэдні бал за тэст у беларусаў склаў 533. Такім чынам, Беларусь аднесеная ў катэгорыю краін, якія ведаюць англійскую на сярэднім узроўні. Разам з намі ў гэтай катэгорыі краіны ад Італіі, Іспаніі, Францыі да Грузіі, Індыі, В’етнама.

Карта уровня владения английским. Скриншот EF EPI 2022
Карта ўзроўню валодання англійскай. Скрыншот EF EPI 2022. Сіні — вельмі высокі ўзровень, цёмна-зялёны — высокі, зялёны — сярэдні, жоўты — нізкі, аранжавы — вельмі нізкі

Паводле вынікаў даследавання, беларускія жанчыны лепш за беларускіх мужчын ведаюць англійскую мову: яны набралі за тэст у сярэднім 540 балаў, а мужчыны — на 14 балаў менш. Для параўнання, на 15 балаў Беларусь адстае ў рэйтынгу ад Італіі.

Яшчэ больш прыкметная розніца паміж рэгіёнамі. Лепш за ўсё валодаюць англійскай беларусы, якія жывуць у Мінскай вобласці (546 балаў). Затым ідуць Брэсцкая вобласць (534), Гродзенская (524), ва ўсходняй частцы Беларусі вынікі значна горшыя: на Гомельшчыне і Магілёўшчыне тэст здалі ў сярэднім на 508 балаў (узровень Арменіі), а вось Віцебшчына з 495 баламі зусім выпала з катэгорыі «сярэдні ўзровень валодання» ў «нізкі», на ўзровень Турцыі. Па абласных цэнтрах сітуацыя чамусьці яшчэ горшая: Мінск — 541 бал, Гродна — 529, Брэст — 522, Гомель — 500, Віцебск — 477 (узровень, ніжэйшы за Манголію).

Па ўзросце найлепшыя вынікі паказалі беларусы 21−40 гадоў, трохі горшыя — старэйшыя за сорак, а вось у 18−20-гадовых адзнакі за тэст аказаліся нават ніжэйшымі за сярэднесусветныя.

Як адзначае EF, глабальна за апошні год веданне англійскай больш за ўсё палепшылася ў групе людзей 40+, а вось моладзь 18−20 гадоў прыкметна страціла ва ўзроўні па ўсім свеце, акрамя еўрапейскіх краін.

«Пагаршэнне ведаў у моладзі звязанае з наступствамі пандэміі: дыстанцыйнае навучанне, немагчымасць падарожнічаць, сацыяльная дыстанцыя і нашэнне масак нанеслі гэтай катэгорыі найбольшы ўдар па матывацыі і імкненні да самаразвіцця», — лічаць у кампаніі.