Паводле папярэдніх вынікаў падліку галасоў, супраць усіх прагаласавалі 3,6%. Такія звесткі былі агучаныя падчас брыфінгу ЦВК у 2.30 27 студзеня.
Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».
Паводле звестак падкантрольнага беларускім уладам ЦВК, за Алега Гайдукевіча прагаласавала 2,02% апытаных; за Ганну Канапацкую — 1,86%; за Аляксандра Лукашэнку — 86,82%, Сяргей Сыранкоў набраў 3,21% галасоў апытаных выбаршчыкаў, Аляксандр Хіжняк — 1,74%, супраць усіх прагаласавала 3,6%.
Канчатковыя вынікі выбараў будуць падведзеныя 3 лютага.
Паводле звестак экзітполу, які праводзіцца беларускімі ўладамі, за Алега Гайдукевіча прагаласавала 1,8% апытаных; за Ганну Канапацкую — 1,6%; за Аляксандра Лукашэнку — 87,6%. Сяргей Сыранкоў набраў 2,7% галасоў апытаных выбаршчыкаў, Аляксандр Хіжняк — 1,2%, супраць усіх — 5,1%.
Паводле папярэдніх звестак ЦВК, Аляксандр Лукашэнка пабіў уласны рэкорд «народнай падтрымкі».
- У другім туры на выбарах 1994 года ён набраў 80,34%.
- На выбарах-2001 — 75,65%.
- На выбарах-2006 — 82,97%.
- На выбарах-2010 — 79,65%.
- На выбарах-2015 — 83,47%.
- На выбарах-2020 — 80,1%.