Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Умер папа Франциск
  9. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  10. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  11. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  12. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  15. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
Читать по-русски


У TikTok абмяркоўваюць абноўлены фасад «Інтэграла». Яшчэ нядаўна будынак на вуліцы Казінца выглядаў як звычайная савецкая пабудова, але пасля мадэрнізацыі тут з’явілася яркае падсвятленне, піша CityDog.io. Вось што думаюць з гэтай нагоды беларусы.

Блогер з нікам darakhovich паказаў, як выглядае абноўлены будынак: фасад аздобілі металічнымі панелямі і дадалі яркае падсвятленне. «Усё гэта глядзіцца выдатна і сучасна», — лічыць аўтар відэа.

@darakhovich #необычно #красиво #подсветка #беларусь #интеграл #минск ♬ оригинальный звук — darakhovich

Што думаюць беларусы?

Меркаванні ў каментарах падзяліліся: частка карыстальнікаў хваліць абноўлены выгляд завода, а хтосьці перажывае праз тое, як з такой яркасцю будуць спраўляцца жыхары дамоў насупраць.

Шэраг каментатараў наогул здзіўляецца, навошта такое афармленне спатрэбілася стратнаму прадпрыемству, дзе мадэрнізацыя патрабуецца ў першую чаргу ўнутры.

«Ну, фасад аздобілі яны, а бачылі б вы знутры той жа транзістар: там, прабачце, страшна глядзець на траціну памяшканняў і злучных калідораў. А абсталяванне з якога года стаіць і ўжо проста моліць пра замену. Адзінае, праз што там можна было не звар’яцець, — гэта адносна танная сталоўка з добрай якасцю прадуктаў», — піша пад відэа адзін з былых супрацоўнікаў.

«Нікому не пажадаю ўбачыць „Інтэграл“ знутры», — дадае беларуска.

«Лепш бы работнікам суму аддалі, якую сюды ўбухалі: чысты прыклад, як грошыкі ідуць не туды, куды трэба, а на панты. „Інтэграл“ — стратнае прадпрыемства, затое фасад з лэд-стужкай, а работнікі капейкі атрымліваюць», — лічыць яшчэ адзін каментатар.

А хто займаецца мадэрнізацыяй «Інтэграла»?

Пра мадэрнізацыю «Інтэграла» казалі яшчэ летам 2023-га — і не дзе-небудзь, а на сесіі «Саюзная дзяржава: стратэгія ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі», якая праходзіла ў рамках XXVI Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

— Мы пачынаем глыбокую мадэрнізацыю завода «Інтэграл», яна будзе праведзеная да 2030 года. Цяпер ідуць праектныя работы, выбіраюцца пастаўшчыкі абсталявання. Адпаведна, на пляцоўцы плануецца выпускаць электронную кампанентную базу і пачаць вытворчасць там не менш чым 100 новых вырабаў, — казаў тады намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Віктар Еўтухоў.

Тым не менш абнаўленне фасадаў прайшло цалкам за кошт прадпрыемства.

Чытайце таксама на CityDog.io:

Владелец кофейни Varka разругался с клиенткой из-за ноута. И выложил историю в YouTube

Туда стоит поехать: беларусы рассказывают о своих самых крутых находках для поездок на выходные

Задержан беларуский певец Дядя Ваня. Что случилось?