Ала Пугачова ў Instagram размясціла пост з фатаграфіяй дзіцяці, якое пацярпела ў бальніцы «Ахматдзет» ад расійскага ракетнага ўдару.
«БОГ цярплівы, але ва ўсяго ёсць МЯЖА», — лаканічна напісала пад фота спявачка.
Нагадаем, Пугачова публічна асудзіла вайну, якую Расія развязала супраць Украіны. Яе муж Максім Галкін таксама выступіў супраць вайны, у выніку быў абвешчаны «замежным агентам» у Расіі. Пугачова тады заступілася за мужа і звярнулася да расійскага Мінюста з просьбай таксама залічыць яе ў шэрагі «замежных агентаў». Пугачова і Галкін разам са сваімі дзецьмі з’ехалі з Расіі пасля пачатку вайны.
Чытайце таксама