Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


На футбольным Еўра ў Германіі вызначыўся яшчэ адзін чвэрцьфіналіст. Зборная Грузіі саступіла іспанцам — 1:4.

Матч чемпионата Европы по футболу между сборными Испании и Грузии: только что Родри сравнял счет, Кельн, Германия, 30 июня 2024 года. Фото: Reuters
Матч чэмпіянату Еўропы па футболе паміж зборнымі Іспаніі і Грузіі: толькі што Родры зраўняў лік, Кёльн, Германія, 30 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

Грузіны і так здзейснілі цуд на гэтым турніры. Дэбютанты Еўра ў заключным туры групавога этапу былі мацнейшыя за партугальцаў і выйшлі ў плэй-оф. Яшчэ адна вікторыя над топ-камандай здавалася чымсьці неверагодным. Плюс іспанцы больш адпачывалі перад 1/8 фіналу: яны першынствавалі ў сваім квартэце ўжо па выніках двух тураў і ў апошняй сустрэчы выставілі рэзервістаў.

«Чырвоная фурыя» адразу завалодала ініцыятывай і пачала плесці камбінацыі вакол штрафной. На 11-й хвіліне мяч ледзь не шмыгнуў у сетку брамы грузін пасля падачы з вуглавога.

Але, здаецца, іспанцы загуляліся і не чакалі, што апанент здольны агрызацца. А грузіны разгарнулі вельмі хуткую контратаку, дзе быў спрынтарскі рывок у выкананні Атара Какабадзэ, яго крос з правага флангу і аўтагол Рабена Лё Нармана.

Іспанцам спатрэбіўся час, каб прыйсці ў сябе. У іх дзеяннях вырасла колькасць браку. Але, галоўнае, не было нестандартных хадоў, каб пераадолець абарону праціўніка.

На 35-й хвіліне ў Марка Кукурэльі атрымаўся добры стрэл, аднак Георгій Мамардашвілі ў скачку адвёў пагрозу. А вось Родры неўзабаве забіў — мэты дасягнуў шчыльны ўдар з левай нагі ў далёкі ніжні кут.

У дэбюце другога тайма «чырвоная фурыя» выйшла наперад. Самы малады гулец чэмпіянату Ламін Ямаль навесіў з флангу, і Фабіян Руіс засмуціў Мамардашвілі.

Пасля гэтага характар матчу не змяніўся. Іспанцы кантралявалі мяч і спрабавалі пры найменшай магчымасці біць па варотах, а грузіны шукалі шанцаў у контратацы. Але рэальных пагроз варотам «чырвонай фурыі» не было.

Усё стала ясна за чвэрць гадзіны да фінальнага свістка, калі Ніко Уільямс бліснуў індывідуальным майстэрствам, абыграўшы абаронцу, і стрэліў пад перакладзіну. А Дані Ольма зрабіў лік буйным: грузіны проста стаміліся пастаянна абараняцца пад прэсінгам супернікаў. Але назрад ці дэбютанты Еўра заслужылі хоць адзін папрок.

У чвэрцьфінале іспанцы сустрэнуцца з немцамі, якія напярэдадні адолелі датчан.

Футбол. Чэмпіянат Еўропы. 1/8 фіналу

30 чэрвеня. Іспанія — Грузія — 4:1 (Родры, 39, Фабіян Руіс, 51, Ніко Уільямс, 75, Ольма, 83; Лё Нарман, 18, аўтагол).

У астатніх матчах 1/8 фіналу згуляюць: 1 ліпеня. Францыя — Бельгія (19.00), Партугалія — Славенія (22.00). 2 ліпеня. Румынія — Нідэрланды (19.00), Аўстрыя — Турцыя (22.00).