Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  3. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  4. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  11. Умер папа Франциск
  12. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
Читать по-русски


Удзельнікаў рок-гурта «Бі-2» затрымалі ў Тайландзе за правядзенне канцэртаў без дазволу на працу. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на мясцовую турыстычную паліцыю.

Группа "Би-2". Фото с официальной страницы группы в ВКонтакте
Гурт «Бі-2». Фота з афіцыйнай старонкі гурта «ВКонтакте»

«Супрацоўнікі аддзялення паліцыі ў Патонгу (курорт на заходнім узбярэжжы Пхукета. — Заўв. рэд.) затрымалі ў сераду семярых чалавек, аднаго ізраільцяніна і шасцярых расіян, прычынай арышту стала адсутнасць дазволу на працу. Гаворка ідзе пра рок-гурт „Бі-2“. Яны павінныя заплаціць штраф, памер якога вызначыць суд. Магчыма, паседжанне суда адбудзецца заўтра», — сказаў прадстаўнік турыстычнай паліцыі.

Канцэрты «Бі-2» прайшлі ў Тайландзе ў Патаі і правінцыі Пхукет.

Нагадаем, неўзабаве пасля пачатку вайны гурт «Бі-2» быў вымушаны спыніць канцэрты ў Расіі. У красавіку артысты адмовіліся выступаць у Омску праз плакат «Zа прэзідэнта» ў зале, пасля гэтага ўсе іх канцэрты ў РФ былі адмененыя або адкладзеныя надоўга наперад. У чэрвеньскім сінгле «Калыханка», які «Бі-2» прысвяціў загінулай у 2021 годзе сяброўцы, многія прыхільнікі ўбачылі антываеннае выказванне. Хадзілі чуткі, што гурт пакінуў Расію, аднак летам музыкі адказвалі на гэта, што знаходзяцца ў адпачынку. У апошнія месяцы калектыў родам з Бабруйска дае канцэрты ў розных краінах у рамках свайго замежнага тура.