Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Умер папа Франциск
  9. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  10. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  11. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  12. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  15. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
Читать по-русски


Хутка можна будзе прачытаць на беларускай мове класіку сусветнага фэнтэзі — 19 снежня ў продаж паступіць выданне «Брацтва пярсцёнка», першай кнігі знакамітай трылогіі «Валадар пярсцёнкаў» Джона Толкіна. Выдавецтва «Янушкевіч» ужо адкрыла перадзамову на кнігу — так яе можна набыць па зніжаным кошце і раней за старт продажу. Даведаліся ў выдаўца Андрэя Янушкевіча, колькі часу ішлі перамовы наконт ліцэнзіі, наколькі было складана выдаць Толкіна і колькі ўсё гэта каштавала.

Кніга «Брацтва пярсцёнка» ад выдавецтва "Янушкевіч", лістапад 2023 года. Фота: knihauka.com
Кніга «Брацтва пярсцёнка» ад выдавецтва «Янушкевіч», лістапад 2023 года. Фота: knihauka.com

Ідэя выдаць кнігу Джона Толкіна ў Андрэя Янушкевіча наспявала даўно, але доўгі час адпужваў аб’ём перакладчыцкай працы. Непакоіў і кошт ліцэнзіі. Бо хаця трылогія Толкіна «Валадар пярсцёнкаў» была напісаная амаль 70 гадоў таму, яна па-ранейшаму карыстаецца неймавернай папулярнасцю.

— Канкрэтныя захады мы пачалі прадпрымаць недзе два ці два з паловай гады таму, — згадвае выдавец. — Адразу вызначыліся з перакладчыкам: Ігар Кулікоў — вельмі кваліфікаваны спецыяліст. Акрамя ведання сучаснай англійскай мовы, ён перакладае вершы са стараанглійскай мовы і выдаў зборнік стараанглійскай паэзіі па-беларуску. Для выдання твораў Толкіна гэта немалаважна. І пачалі перамовы. Праваўладальнікам, акрамя нашчадкаў пісьменніка, з’яўляецца вялікая выдавецкая кампанія HarperCollins. То-бок дамова заключаецца з фондам нашчадкаў Толкіна, але выдавецтва таксама бярэ непасрэдны ўдзел у перамовах. І ўсе матэрыялы, вокладка, пераклад узгадняюцца з нашчадкамі Толкіна і з гэтым выдавецтвам.

Першыя перамовы зайшлі ў тупік, бо Янушкевічу прапанавалі адразу выкупіць правы на ўсю трылогію. Беларускае выдавецтва на той момант не магло сабе гэтага дазволіць і планавала выдаваць том за томам. Тады было вырашана пачакаць 2024 года, калі на тэрыторыі нашай краіны выданне твораў Толкіна пяройдзе ў вольны доступ, бо міне пяцьдзясят гадоў са смерці аўтара. Такі прынцып дзейнічае ў Беларусі, тлумачыць суразмоўца, хаця ва ўсіх еўрапейскіх краінах і не толькі тэрмін дзеяння аўтарскіх правоў складае 70 гадоў.

— Але паўтара года таму нас, можна сказаць, без уцямных прычын выгналі з Беларусі, адабралі выдавецкую ліцэнзію. Цяпер мы працуем у Польшчы, і тут ужо дзейнічаюць іншыя правілы. Таму мы аднавілі перамовы з праваўладальнікамі, — расказвае выдавец. — Доўга тлумачылі сваю сітуацыю, бо ў Еўропе цяжка ўявіць, што дзяржаўная ўлада змагаецца з нацыянальнай культурай, а выдавецтвы цярпяць цкаванне і вымушаныя працаваць за мяжой.

Кніга «Брацтва пярсцёнка» ад выдавецтва "Янушкевіч", лістапад 2023 года. Фота: knihauka.com
Кніга «Брацтва пярсцёнка» ад выдавецтва «Янушкевіч», лістапад 2023 года. Фота: knihauka.com

Самі перамовы, працягвае ён, ішлі павольна, але плённа. Каманда ніколі не страчвала надзеі, што атрымаецца выдаць Толкіна. Менавіта таму паралельна з перамовамі працавалі перакладчыкі, рэдактары і карэктары, рабілася мастацкае афармленне кнігі.

— Гэтым разам мы пагадзіліся на ўсе ўмовы, заключылі кантракт адразу на ўсю трылогію «Валадара пярсцёнкаў». Можна сказаць, да моманту заключэння кантракта падышлі ў поўным узбраенні і 8 верасня падпісалі яго. Мы вельмі радыя, што паспелі гэта зрабіць у 2023 годзе, бо выданне Толкіна без ліцэнзіі, нават калі гэта фармальна дазваляецца на тэрыторыі Беларусі з наступнага года, вельмі сапсавала б імідж беларускага кнігавыдавецтва. Якое, атрымліваецца, не гуляе па агульнаеўрапейскіх правілах, — дзеліцца разважаннямі выдавец. — Дарэчы, шмат часу заняло ўзгадненне вокладкі і мастацкага аздаблення кнігі. Але ў выніку згоду мы атрымалі, і гэта значыць, што праваўладальнікам і нашчадкам Толкіна спадабаліся нашыя рашэнні. Мы ўжо рыхтуем да выдання другую і трэцюю часткі трылогіі. Упэўнены, што яны выйдуць у 2024 годзе.

Колькі каштавала ліцэнзія, Андрэй Янушкевіч не кажа: тлумачыць, што гэта камерцыйная таямніца. Але дадае, што трылогія Толкіна — гэта не танны праект.

— Мы хочам выдаць сапраўды шыкоўнае выданне: на прэміяльнай шведскай паперы, з такімі аздобнымі элементамі, як фальгаванне і лясэ (закладка з тканіны. — Заўв. рэд.). Дзякуючы мастачцы Настассі Пазняк, аздабленне кнігі мае свае адметнасці. Калі паглядзець уважліва, вокладка выкананая ў стылістыцы беларускай выцінанкі, і адразу можна пазнаць, што гэта менавіта нашае выданне. У той жа час там захаваны дух арыгіналу.

Кніга «Брацтва пярсцёнка» ад выдавецтва "Янушкевіч", лістапад 2023 года. Фота: knihauka.com
Кніга «Брацтва пярсцёнка» ад выдавецтва «Янушкевіч», лістапад 2023 года. Фота: knihauka.com

Першы наклад «Брацтва пярсцёнка» — тры тысячы асобнікаў. Кошт папярэдняй замовы — 69,90 злотага, альбо 54 рублі. У звычайным продажы кніга будзе на 15−25% даражэй.

— Мы робім папярэдні заказ так, каб гэта было выгадна і чытачам, і нам. Пастараемся, каб яны першымі атрымалі кнігу, магчыма, нават да афіцыйнага старту продажу. Хоць ліцэнзія і паліграфічныя матэрыялы нятанныя, мы хочам прадаць больш экзэмпляраў па адэкватнай цане, чым паразітаваць на ажыятажы і прадаваць кнігу па завышаных цэнах. Гэта нетактоўна што да чытачоў, ды і так мы хутчэй пашырым чытацкую аўдыторыю. А гэта вельмі важна і для нашага бізнесу, і для культуры Беларусі, — кажа Андрэй Янушкевіч.

Папярэдні заказ на выданне з паштовай і кур’ерскай дастаўкай ужо можна аформіць у асобныя еўрапейскія краіны і ў Беларусь. Афіцыйны старт продажу адбудзецца ў Варшаве 19 снежня. У выданне акрамя першай часткі трылогіі ўключаныя карты «Частка Воласці» і «Захад Серадзем’я ў канцы Трэцяй эпохі», а таксама «Прадмова да другога англійскага выдання» і «Тлумачэнне некаторых імён і назваў».