Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (БФСС) паведаміў, што Спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS) не задаволіў пазову Фонду да УЕФА.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Згодна з рашэннем, «у CAS няма прававых інструментаў, каб прымусіць УЕФА правесці расследаванне ў дачыненні да АБФФ» (Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола»).

Пры гэтым, як адзначыла юрыдычная служба Фонду, «калегія арбітраў выказала шкадаванне, што ў гэтым выпадку УЕФА вырашыў не пачынаць расследаванне ў дачыненні да АБФФ. Таму што абставіны справы апраўдвалі б правядзенне такога расследавання».

— Таму, нягледзячы на фармальную немагчымасць прымусу УЕФА да правядзення расследавання, пастанова CAS змяшчае важныя для БФСС і ўсіх прадстаўнікоў вольнага спорту заявы: прызнанне палітычных пераследаў спартоўцаў у Беларусі, фактаў дыскрымінацыі, — мяркуюць у Фондзе.

Нагадаем, 13 кастрычніка 2021 года БФСС апублікаваў даклад пра шматлікія парушэнні з боку федэрацыі футбола. Аўтары дакладу сцвярджалі, што кіраўніцтва АБФФ ціснула на суддзяў, пакрывала ўдзельнікаў дамоўных матчаў і было залежнае ад Міністэрства спорту і асабіста ад Аляксандра Лукашэнкі (умяшанне дзяржавы ў футбольныя справы забароненае).

Ва УЕФА не палічылі доказы пераканаўчымі. У выніку 30 лістапада БФСС падаў апеляцыю ў Спартыўны арбітражны суд у Лазане на рашэнне УЕФА не пачынаць дысцыплінарнае расследаванне ў дачыненні да АБФФ і яе кіраўніцтва. Фонд разлічваў на выключэнне Беларускай федэрацыі футбола з УЕФА або прыпыненне сяброўства федэрацыі.

За разгляд справы Фонд заплаціў 22,5 тысячы еўра — у гэтую суму не ўваходзяць паслугі юрыстаў. CAS пачаў разгляд пазову 28 красавіка 2022 года. То-бок арбітрам у Лазане спатрэбілася 11 месяцаў, каб вынесці вердыкт.