Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


У траўні гэтага года Андрэй Мезін пакінуў мінскае «Дынама» і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Аўтамабіліста» з Екацярынбурга. У мінулым сезоне гэтая каманда нават не трапіла ў плэй-оф КХЛ, а ў цяперашнім чэмпіянаце лідзіруе ва Усходняй канферэнцыі. 4 снежня ў гасцях «Аўтамабіліст» абыграў найбліжэйшага пераследніка — магнітагорскі «Металург» (2:1). Напэўна ў гэтым ёсць і заслуга 48-гадовага Мезіна. Ураджэнца Чалябінска многія беларусы даўно лічаць сваім. Успамінаем біяграфію легендарнага брамніка, які спрычыніўся да ўсіх значных дасягненняў беларускага хакея, але прамаўчаў пасля жніўня-2020.

Фото: ХК "Динамо"(Минск)
Андрэй Мезін (у цэнтры за хакеістамі). Фота: прэс-служба ХК «Дынама-Мінск»

Мезін-трэнер

У «Аўтамабілісце» Мезін уваходзіць у трэнерскі штаб пад кіраўніцтвам Мікалая Заварухіна. Андрэй працуе з брамнікамі. Адзначым, што вартавы брамы «Аўтамабіліста» Юхан Матсан са Швецыі цяпер знаходзіцца ў топ-5 лігі паводле працэнта адбітых кідкоў (93,8%, 3-е месца) і каэфіцыенту надзейнасці (1,77, 5-е месца).

Мезін пачаў трэнерскую кар’еру ў 2015 годзе. Ён пяць гадоў працаваў у мінскім «Дынама» (з іх чатыры — калі камандай кіраваў Крэйг Вудкрафт), а ў сезоне-2018/19 быў у трэнерскім штабе чалябінскага «Трактара».

Таксама Мезін курыраваў падрыхтоўку брамнікаў у зборных Беларусі ўсіх узростаў, працаваў трэнерам галкіпераў і асістэнтам галоўнага трэнера ў нацыянальнай камандзе. Прычым Андрэй падпісаў кантракт з федэрацыяй хакея вясной 2015 года — напярэдадні чэмпіянату свету, калі нашая нацыянальная зборная апошні раз трапіла ў плэй-оф.

Ён засвяціўся і на знакамітым «пакаяльным» відэа ў жніўні 2021 года. Беларускія хакеісты тады не змаглі прабіцца на Алімпіяду, прайграўшы ў кваліфікацыі палякам і славакам. Затое з каменнымі тварамі павіншавалі з днём нараджэння Аляксандра Лукашэнку.

Мезін-гулец

Андрэй нарадзіўся ў 1974 годзе ў Чалябінску. У родным «Трактары» ў ім не бачылі перспектываў, і ў 17 гадоў спартовец пераехаў у Беларусь. Тут яго першым клубам быў наваполацкі «Хімік».

— Я ў Наваполацку бясплатна гуляў. Атрымліваў нешта каля 20 даляраў. Нас толькі кармілі, паілі і трэніравалі. І ніхто не плакаў, што няма камфортных умоваў, — успамінаў Мезін у 2018 годзе.

З 1993-га па 1998 год ён выступаў у мінорных паўночнаамерыканскіх лігах. Але задрафтаваны клубамі НХЛ не быў. У АХЛ жа (другая па рангу заакіянская ліга) правёў сем матчаў за «Рочэстэр», аднак статыстыка вымушала жадаць лепшага.

Праўда, у 2015 годзе Мезін заявіў, што пасля ЧС-2006 у Рызе, калі нашая зборная заняла шостае месца, галоўны трэнер Глен Хэнлан, які ўзначальваў і «Вашынгтон Кэпіталз», паклікаў яго ў НХЛ:

— Хэнлан сказаў, што хоча забраць мяне з сабой у НХЛ, я адказаў, што ў мяне яшчэ год кантракту ва Уфе і я нікуды не паеду. На наступны год ён зноў прапанаваў, сказаў канкрэтна, што я буду другім нумарам. Гарантаваў мне 20 гульняў у сезоне. Тады я адмовіўся. Я заўсёды імкнуўся быць найлепшым. А мая задача [у НХЛ] была даваць перадышку асноўнаму брамніку, і я б не прагрэсаваў. Мяне гэта не задаволіла. Але гэта быў рэальны шанец пагуляць у наймацнейшай лізе свету.

У 1998 годзе Андрэй перабраўся ў Германію. Тут ён затрымаўся на чатыры гады, выступаючы за «Нюрнберг» і «Берлін». Потым быў сезон у казанскім «Ак Барсе» (праседзеў на лаўцы запасных) і год у Чэхіі — у камандзе" Чэске Будзеёвіцэ".

На гэтым еўрапейскі этап кар’еры Андрэя завяршыўся. Потым ён гуляў у СКА, «Салаваце Юлаеве», магнітагорскім «Металургу», мінскім «Дынама» (тры сезоны), «Трактары» і «Авангардзе». Перамагаў у Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў у складзе «Металурга» і Кубку Шпенглера ў форме «Дынама». Станавіўся срэбным прызёрам чэмпіянату Германіі ў «Нюрнбергу» і КХЛ — у «Трактары».

Андрэй Мезін у форме омскага «Авангарда». Фота: прэс-служба клуба

Мезін-зборнік

Мезін чатыры разы прызнаваўся найлепшым хакеістам Беларусі. Выступленнямі за зборную ён, напэўна, запомніўся больш, чым сваёй клубнай кар’ерай. На яго рахунку 15 чэмпіянатаў свету (з іх 13 — у наймацнейшым дывізіёне) і тры Алімпіяды. Сцісла згадаем асноўныя вехі.

Па-першае, Мезін быў адным з галоўных творцаў сенсацыйнай перамогі над шведамі на Алімпійскіх гульнях-2002. У ¼ фіналу Андрэй не раз аказваўся на вышыні, адбіўшы 44 кідкі.

Па-другое, Мезін быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату свету-2009. У пяці матчах турніру Андрэй прапусціў дзевяць шайбаў. Ён браў удзел у пераможных сустрэчах са славакамі (2:1, па булітах), венграмі (3:1), нарвежцамі (3:2, у авертайме), фінамі (2:1, па булітах) і ў паразе ў плэй-оф ад расіян (3:4).

Нашая каманда тады заняла восьмае месца. Мезін адбіваў у сярэднім за гульню 94,77 працэнта кідкоў — другі паказчык чэмпіянату.

— Самы настальгічны для мяне — чэмпіянат свету-2009. Тады я быў прызнаны найлепшым галкіперам. Каманда гуляла выдатна, выйшлі ў чвэрцьфінал. Але ўражанне ад турніру было азмрочанае апошнім матчам. У нас былі ўсе шанцы перамагчы расіян і выйсці ў чацвёрку наймацнейшых. Не ўяўляеце, як я перажываў! — запэўніваў брамнік.

Па-трэцяе, Мезін трапіў у сімвалічную зборную паводле версіі медыя на ЧС-2006. Ён прапусціў 14 шайбаў у 7 матчах, адбіваючы 94,14% кідкоў (таксама другі паказчык). Тады беларусы сталі шостымі — найлепшая пазіцыя нацыянальнай каманды на планетарных першынствах.

— Я разумею, як мне пашанцавала, што Андрэй Мезін быў нашым брамнікам, — настальгаваў канадскі трэнер Глен Хэнлан у інтэрв'ю «Люстэрку».

— У маім свеце самы вядомы беларус — Андрэй Мезін. Выдатны брамнік, якога я вельмі добра запомніў па выступах на чэмпіянатах свету. Вы можаце ганарыцца такім суайчыннікам, — хваліў Мезіна ў 2017 годзе шведскі галкіпер Юнас Энрат, які гуляў за мінскае «Дынама».

Белорусский вратарь Андрей Мезин делает сейв во время квалификационного матча плей-офф плей-офф среди мужчин против Швейцарии на зимних Олимпийских играх 2010 в Ванкувере 23 февраля 2010 года. Фото: Reuters
Андрэй Мезін у матчы супраць Швейцарыі на Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы. Фота: Reuters

Але Андрэю даставалася і крытыка. Мала хто ўспомніць, што зрабіў Алег Качан на пасадзе кіраўніка Мінспорту, але яго «рэкамендацыі» хакеістам пасля ЧС-2011 дагэтуль на слыху (беларусы тады занялі 14-е месца).

— Мезін павінен бяззубым хадзіць: шайбу лавіць зубамі — не прапускаць. Абаронцы павінныя з пераламанымі рукамі і нагамі на лёд выходзіць, не даваць забіць шайбу ў сваю браму. Што за псіхалагічная абстаноўка ў камандзе? Вы ж бачылі, як гуляла зборная — з мяне смяяліся ўсе. Хоць бы бойку нармальную зладзілі, прафесійную — за сваю краіну. Баксёра найміце, — заяўляў Качан.

Праз год пасля «запаветаў» чыноўніка Мезін з’ехаў са зборнай проста падчас ЧС — у яго быў канфлікт з фінскім трэнерам Кары Хейкіля. Але нават праз гады Андрэй не праліў святла на дэталі таго інцыдэнту.

Цікава, што падобная гісторыя мела месца ў 2018 годзе, калі Мезін ужо ў ролі трэнера пакінуў штаб зборнай. Галоўны трэнер Дэйв Льюіс быў звольнены проста ў час турніру, і Андрэй вырашыў не затрымлівацца ў камандзе на знак салідарнасці. Дарэчы, экс-брамнік тады адказваў за гульню ў большасці.

Мезін-гальфіст і Мезін-муж

Завяршыўшы хакейную кар’еру ў 2014 годзе, Мезін не развітаўся са спортам. Ён увайшоў у зборную Беларусі… па гольфе.

— У гольф я пачаў гуляць яшчэ ў Амерыцы, вельмі даўно, там гэтая гульня ўзведзеная ў культ. У нас былі камандныя мерапрыемствы, гулялі ўсе разам, я паняцця не меў, што гэта за гульня, — расказваў Андрэй.

Па словах спартоўца, яго зацягнула:

— Калі ў Мінску некалькі гадоў таму адкрылі поле, падумаў: а чаму б і не? Калі ёсць вольны час, то лепш прыйсці на поле ці ў клуб і пагуляць. Актыўны адпачынак лепшы, чым сядзець на канапе. Тут я пачаў ставіцца да гольфа сур’ёзней, чым у Амерыцы.

Хоць сур’ёзна да сваіх вынікаў, як сказаў Андрэй, ён не ставіўся. Рабіў і працяглыя паўзы ў трэніроўках.

На захапленне Мезіна гольфам скардзілася яго былая жонка Анжаліка, якая сышла ад аднаго брамніка да іншага, — колішняга партнёра Андрэя па зборнай Віталя Коваля.

— Спачатку мы з Андрэем былі шчаслівыя, праблемы пачаліся, калі ён скончыў гульнявую кар’еру (апошні матч Мезін згуляў 9 траўня 2014 года ў рамках чэмпіянату свету. — Заўв. рэд.), гэта супала з нараджэннем доўгачаканага сына. У нас была дачка, другое дзіця на вялікім тэрміне мы страцілі. Трагедыю перажывалі разам. Калі я зацяжарала і нарадзіла нашага Андрэйку, мы былі шчаслівыя. У 4 месяцы яму зрабілі сур’ёзную аперацыю, і я з галавой занурылася ў дзяцей. Андрэй у гэты ж час спрабаваў знайсці сябе. Але замест таго каб больш часу аддаваць сям'і, ён займаўся гольфам, камунікаваў з сябрамі, — гаварыла Анжаліка.

Андрей Мезин (справа). Фото: Carya Golf Club
Андрэй Мезін (крайні справа). Фота: Carya Golf Club

Паводле яе словаў, кожны пачаў жыць сваім жыццём. У 2019-м Анжаліка заявіла, што спрабавала да апошняга захаваць сям’ю, але «Андрэй сам вінаваты дакладна ва ўсім, што адбылося».

У Мезіна, дарэчы, гэта быў другі шлюб. Яго першая жонка расказвала, што экс-брамнік настаяў, каб яна і дзве іх дачкі прайшлі тэст ДНК, каб пацвердзіць факт бацькоўства Андрэя.

Пасля сыходу Анжалікі Мезін перастаў камунікаваць з Ковалем, хоць раней яны сябравалі.

— Не буду ні ў кога тыкаць пальцам і ў чымсьці вінаваціць. Урэшце, і жэняцца, і разводзяцца двое. Ну вось так склалася сітуацыя. А жыццё расставіць усе акцэнты. Сам жартую, што, мабыць, гэта мой лёс: да пэўнага моманту жыць з жанчынай, а потым перадаваць яе ў добрыя рукі, — казаў Мезін.

Мезін-грамадзянін

Экс-брамнік ніяк не агучыў сваю пазіцыю пасля жніўня-2020. Але пра тое, што легенда нашага хакея не падтрымлівае перамены, можна меркаваць, у прыватнасці, па тым, што ў верасні 2021 года Андрэй кампліментарна адгукаўся пра прызначэнне Дзмітрыя Баскава, якога падазравалі ў датычнасці да забойства Рамана Бандарэнкі, чальцом Савета Рэспублікі.

— У апошнія гады наш хакей рухаецца ў патрэбным кірунку. Унутраны чэмпіянат прыстойна падраўняўся, «Дынама» ў КХЛ каціруецца ўжо зусім у іншым статусе, маладыя хакеісты ставяць рэкорды на драфтах — плюсаў можна назваць вельмі шмат. Мяне як чалавека хакейнага гэта не моцна здзіўляе, таму што ўжо экс-кіраўнік Федэрацыі Дзмітрый Баскаў прайшоў сур’ёзны шлях ад простага дзіцячага трэнера да старшыні ФХБ, ён у курсе, з якімі праблемамі сутыкаюцца юныя хакеісты, а з якімі — гульцы нацыянальнай зборнай, — заявіў Мезін.

Хоць, напрыклад, у 2018 годзе ён крытыкаваў унутраны чэмпіянат.

— У нас няма канкурэнцыі. Створаныя штучныя ўмовы. Нашая ліга закрытая. Ствараюцца ўсялякія ліміты і абмежаванні. Нельга гуляць хлопцам, старэйшым за 28 гадоў. А ў каго вучыцца моладзі? Яе і так штучна ўводзяць у каманды.

А вось што Андрэй гаварыў у 2015 годзе пра ўкраінскія падзеі, калі яшчэ быў жанаты з Анжалікай (яна родам з Кіева):

— Гэта палітыка, не хацелася б туды залазіць. Мне здаецца, мы ніколі не даведаемся праўды, хто і што там пачаў і чаму гэта адбываецца. Таму лепш не марнаваць нервы на гэта.