Пуціна спыталі, калі скончыцца вайна супраць Украіны. Вось што ён адказаў
18 кастрычнiка 2024 у 1729267860
Максім Іскрын / «Зеркало»
Акрэсліваць «нейкія тэрміны» заканчэння вайны ва Украіне - «гэта вельмі складаная рэч, і яна контрпрадуктыўная», заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшых СМІ краін БРІКС.
- Калі казаць пра нейкія тэрміны - гэта вельмі складаная рэч, і яна контрпрадуктыўная, - адказаў Уладзімір Пуцін (цытата паводле «КоммерсантЪ») на пытанне пра тое, калі скончыцца вайна ва Украіне, і дадаў: - А калі натаўцам надакучыць з намі ваяваць - гэта ў іх таксама спытайце.
Ён таксама падкрэсліў, што Расія гатовая «да працягу гэтай барацьбы». Гаворачы пра мірныя дамоўленасці, Пуцін заявіў, што яму неабходныя ўмовы для доўгатэрміновага і ўстойлівага міру, а не часовага перамір'я.
Нагадаем, у чэрвені Уладзімір Пуцін заявіў, што гатовы спыніць вайну, але высунуў шэраг патрабаванняў.
- Гаворка не пра замарозку канфлікту, а пра яго канчатковае завяршэнне. Як толькі ў Кіеве пагодзяцца на поўны вывад сваіх войскаў з ДНР і ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей і рэальна пачнуць гэты працэс, мы гатовыя прыступіць да перамоваў, не адкладаючы іх. Паўтару, нашая прынцыповая пазіцыя наступная: нейтральны, пазаблокавы, бяз'ядзерны статус Украіны, яе дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя, - заявіў Пуцін, выступаючы ў расійскім МЗС.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў прапанову Пуціна «ультыматумам» і параўнаў яе з тым, што казаў Гітлер пра Чэхаславакію.
Чытайце таксама