Усяго чатыры напрамкі для адпачынку з вылетам з Беларусі. Турбізнес расказаў пра свае асцярогі
2 сакавiка 2023 у 1677764760
«Зеркало»
Колькі турыстычных напрамкаў засталося з вылетам з Беларусі, расказаў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза тураператараў (РСТ) Руслан Сегянюк.
- У сувязі з глабальнымі зменамі на рынку турпаслуг масавых выязных напрамкаў з вылетам з Беларусі засталося ўсяго чатыры: Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет, Грузія і Турцыя, - паведаміў ён.
Сегянюк адзначыў, што, магчыма, беларускі турбізнес не зможа задаволіць попыт у сувязі з абмежаваннямі і разнастайнымі санкцыямі, а таксама праз тое, што доступ да адпачынку абмежаваны невялікай колькасцю напрамкаў і правазных магутнасцяў.
- І гэта нават з улікам таго, што падняўся кошт адпачынку і ўскладнілася лагістыка - больш часу трэба правесці ў дарозе. Да прыкладу, на адно месца на курортах Грузіі ў мінулым сезоне прэтэндавалі 2−3 беларусы. Мы не змаглі перавезці ўсіх ахвочых. Такая тэндэнцыя захаваецца і ў наступным сезоне: колькасць самалётаў у «Белавіі» не павялічыцца, напрамкаў, хутчэй за ўсё, не дадасца, - канстатаваў ён.
Нагадаем, пасля адмены каранавірусных абмежаванняў у беларусаў фармальна зніклі перашкоды для таго, каб адправіцца ў адпачынак на мора або проста падарожнічаць. Аднак насамрэч перашкодаў менш не стала: яны датычаць атрымання шэнгенскіх віз, адсутнасці авіязносін з ЕС і вайны ва Украіне.