Арына Сабаленка знялася з «Уімблдона». Вось што здарылася з беларускай тэнісісткай
1 лiпеня 2024 у 1719838320
«Зеркало»
Трэцяя ракетка свету вырашыла адмовіцца ад турніру серыі Вялікага шлема праз траўму пляча.
Сёння, 1 ліпеня, Арына мусіла правесці матч першага круга на «Уімблдоне» - адным з самых прэстыжных турніраў тэніснага календара. Але праз траўму пляча, якая турбавала беларуску, Сабаленка адмовілася ад удзелу.
Напярэдадні матчу трэцяя ракетка свету прызнавалася, што ў яе даволі рэдкае пашкоджанне. Сабаленка магла трэніравацца практычна ў поўную сілу, але адчувала боль падчас падачы.
Нагадаем, менавіта праз траўму пляча Арына не дагуляла чвэрцьфінала турніру ў Берліне 22 чэрвеня.
Такім чынам, на «Уімблдоне» ў адзіночным разрадзе згуляе толькі адна нашая тэнісістка - Вікторыя Азаранка (16-ы нумар у рэйтынгу).